Атамная электрастанцыя: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
др (Робот: робот: избранная статья fa:نیروگاه هسته‌ای)
Няма тлумачэння праўкі
У [[2004]] годзе атамныя электрастанцыі ўсяго свету выраблялі 6,5% ад усёй спажываемай светам энергіі і 15,7% - электраэнергіі. 57% ўсёй вырабляемай на АЭС электраэнергіі даводзіцца на [[ЗША]], [[Францыя|Францыю]] і [[Японія|Японію]]. На пачатак жніўня [[2007]] у 31 краіне свету працавалі 439 атамных рэактараў<ref>[http://www.iaea.org/cgi-bin/db.page.pl/pris.oprconst.htm Number of Reactors Operation Worldwide]</ref>.
Найбольш электрычнасці з дапамогай ядзернай энергетыкі вырабляюць ЗША (кожная пятая кілават-гадзіна ў гэтай краіне мае атамнае паходжнне). У Францыі у 2006 годзе 80% з агульнага балансу электраэнергіі прыпадала на атамныя электрастанцыі. Увогуле ж у Еўрапейскім Саюзе вырабляюць 30% электрычнасці на АЭС (хаця ў некаторых краінах аб'яднанай Еўропы ядзернай энергетыкі ўвогуле няма).
 
== Прынцып дзеяння ==
Існуюць адна-, дзвух- і трохконтурныя АЭС.
 
У аднаконтурных АЭС вада падаецца непасрэдна ў рэактар, дзе яна выпарваецца і ў выглядзе пары прыводзіць у рух турбіну.
 
[[Изображение:PressurizedWaterReactor ru.gif|center|frame|Схема работы атомной электростанции на двухконтурном водо-водяном энергетическом реакторе ([[ВВЭР]])]]
 
У двухконтурных станцыях цяплыня ад рэактара перадаецца цепланосьбіту першага контура, які праз цеплаабменнік (парагенератар), у сваю чаргу, выпарвае ваду другога контура. У другім контуры выкарыстоўваецца толькі вада (якая пераходзіць у пару, потым у воду і г.д.), у першым жа контуры могуць выкарыстоўвацца расплаўлены метал, газ або вадкасць (часта выкарыстоўваюць ваду), пры гэтым яе могуць толькі награваць (як, напрыклад, у рэактарах ВВЭР) або і выпарваць.
 
Трохконтурнымі з'яўляюцца станцыі з рэактарамі на хуткіх нейтронах. Першы і другі контуры натрыявыя, трэці - вадзяны.
 
{{зноскі}}
405

правак