Гісторыя Жалудка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
У 18 – першай палове 19 ст. – уласнасць старажытнага нямецкага роду Тызенгаўзаў герба “Буйвал”. [[Антоній Тызенгаўз]] (1733–85) увайшоў у гісторыю як славуты падскарбій надворны літоўскі і аміністратар каралеўскі, магнат і палітык. Памёр Антоній Тызенгаўз у [[Гродна|Гродне]], а пахаваны ў Жалудку. Цела гэтага знакамітага для свайго часу дзеяча спачывае ў мясцовым [[касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, Жалудок|касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]]. Нарадзіўся, жыў і працаваў у Жалудку яшчэ адзін знакаміты прадстаўнік роду – гр. [[Канстанцін Тызенгаўз]] (1786 – 1853), арнітолаг, аўтар некалькіх навуковых прац. Ён захапляўся жывапісам, быў вучнем Яна Рустэма.
 
З [[1795]], пасля трэцяга падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], Жалудок – цэнтр воласці Лідскага павета ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
У 1843 пераходзіць да мазавецкага роду Урускіх у выніку шлюбу дачкі гр. Рудольфа Тызенгаўза (пам. 1830) – Германцыі Тызенгаўз (1822–91) з гр. Севярынам Урускім (1817–90), маршалкам шляхты Варшаўскай губерніі, тайным дарадцам, ахмістрам царскага двара, аўтарам папулярнага даведніка па гісторыі геральдыкі. Адмена прыгоннага права адбылася якраз пры Урускіх і прайшла вельмі мірна з перадачай сялянам поўных надзелаў па нізкіх коштах. У 1861 годзе ў мястэчку налічваўся 581 жыхар.