Розніца паміж версіямі "Элінізм"

23 байты дададзена ,  4 гады таму
[[Выява:Diadochen1.png|thumb|400px|Падзел дзяржавы Аляксандра Вялікага пасля [[Бітва пры Іпсе|бітвы пры Іпсе]] ([[301 да н.э.]])]]
 
Так, напрыклад, [[Касандр]]у дастаўся трон [[Македонскае царства|Македоніі]], [[Лісімах]]у — [[Фракія]] і большая частка [[Малая Азія|Малой Азіі]], Пталамею — [[Эліністычны Егіпет|Егіпет]], [[Селеўк I Нікатар|Селеўку]] дасталіся шырокія землі ад [[Імперыя Селеўкідаў|Сірыі да Інда]]. Падобны падзел пратрымаўся нядоўга — ужо ў [[285 да н.э.|285 годзе да н.э.]] Лісімах разам з [[Пір, цар эпірскі|царом]] [[Эпір]]а заваёўвае Македонію, але неўзабаве гіне ў вайне з Селеўкам I Нікатарам. Аднак і сама імперыя [[Селеўкіды|Селеўкідаў]] неўзабаве страчвае заваяваныя ёю ўладанні ў Малой Азіі, у выніку чаго рэгіён распадаецца на некалькі невялікіх незалежных дзяржаў, з якіх варта асоба вылучыць [[Пантыйскае царства|Понт]], [[Віфінія|Віфінію]], [[Пергамскае царства|Пергам]] і [[Родас]].
 
Новыя дзяржавы арганізуюцца па асаблівым прынцыпе, які атрымаў назву [[эліністычная манархія|эліністычнай манархіі]], заснаванай на сінтэзе мясцовых [[Дэспатыя|дэспатычных]] і грэчаскіх [[Поліс, антычная грамадзянская абшчына|полісных]] палітычных традыцый. [[Поліс, антычная грамадзянская абшчына|Поліс]], як самастойная грамадзянская абшчына, захоўвае сваю незалежнасць як сацыяльны і палітычны [[Сацыяльны інстытут|інстытут]] нават у рамках эліністычнай манархіі. Такія гарады, як [[Александрыя, Егіпет|Александрыя]] карыстаюцца аўтаноміяй, а іх грамадзяне — асобымі правамі і прывілеямі. На чале эліністычнай дзяржавы звычайна стаіць [[цар]], які валодае ўсёй поўнасцю дзяржаўнай улады. Яго галоўнай апорай быў [[Бюракратыя|бюракратычны апарат]], які ажыццяўляў функцыі кіравання ўсёй тэрыторыяй дзяржавы, за выключэннем гарадоў, якія насілі статус [[Поліс, антычная грамадзянская абшчына|полісаў]] і мелі пэўную аўтаномію.