Луканы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 2:
'''Луканы''' (луканцы, {{lang-la|Lucani}}) — адно са старажытнаіталійскіх самніцкіх плямёнаў. Да канца [[V стагоддзе да н.э.|V стагоддзя да н.э.]] рассяліліся ў паўднёвай [[Італія|Італіі]], даўшы назву гэтаму рэгіёну — [[Луканія]]. Размаўлялі на мове [[Оскска-ўмбрскія мовы|оскска-ўмбрскай групы]].
 
У [[343 да н.э.|343 г. да н.э.]] луканы вялі вайну супраць саюзнага [[спарта]]нска-тарэнційскага войска пад начальствам [[Архідам III|Архідама III]], які загінуў у бітве з імі, але ў [[334 да н.э.]] былі разбіты іншым саюзнікам [[Таранта|Тарэнта]] — [[эпіроты|эпіротамі]]. 200 луканаў дэзертыравалі да [[Аляксандр Малоскі|Аляксандра Малоскага]] і пад яго сцягамі разбілі сваіх супляменнікаў каля [[Пест]]а. Трохі пазней войска новага спартанскага цара [[Клеонім]]а вымусіла луканаў заключыць мір з Тарэнтам і паставіць на чале свайго кіравання верных Самнію людзей, наўзамен луканы атрымалі [[Метапонт]]. У [[298 да н.э.]] луканы вымушана перайшлі на бок [[Старажытны Рым|рымлян]], але пасля перамогі ў [[Трэцяя самніцкай вайна|Трэцяй самніцкай вайне]] рымляне ў [[285 да н.э.]] скасавалі саюзніцкі дагавор з імі з-за іх налётаў на шэраг грэчаскіх гарадоў, якія прасілі рымскага патранату. У адказ луканы, затрымаўшы рымскіх паслоў, выставілі моцнае войска і заключылі саюз з [[кельты|кельтамі]], [[этрускі|этрускамі]] і [[умбрамі]]. Пасля [[пірава перамога|перамогі]] [[Пір, цар эпірскі|Піра]]а пры [[Гераклея|Гераклеі]] луканы разам з [[самніты|самнітамі]] і [[бруціі|бруціямі]] далучыліся да яго, але ў [[272 да н.э.]] былі заваяваны рымлянамі і пасля гэтага часта паўставалі (на баку [[Ганібал]]а ў [[216 да н.э.|216]]-[[215 да н.э.|215]] гг. (калі, паводле [[Палібій|Палібія]], яны маглі выставіць 30 тыс. пехацінцаў і 3 тыс. вершнікаў), у [[Саюзніцкая вайне|Саюзніцкай вайне]] 90/91-[[88 да н.э.|88]] гг. да н.э.).
 
Большую частку арміі луканаў складала мабільная лёгкаўзброеная пяхота, якая звыклася дзейнічаць у горах і лясах, дзе звычайна арганізоўвалі засаду ці блакаду праціўніка ў вузкай даліне, як у вайне з эпіротамі. Па магчымасці армія акружала праціўніка, пазбягаючы прамога сутыкнення, і закідвала яго [[дроцік]]амі, разграміўшы такім чынам некалькі грэчаскіх армій. Баявым луканскім штандарам быў бронзавы бык на дрэўку.