Злучаныя Штаты Амерыкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Matiia (размовы | уклад)
др Праўкі аўтарства 49.216.66.50 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 178.125.67.250
Радок 1:
{{Перанакіраванне|US}}
{{Перанакіраванне|Злучаныя Штаты}}
{{Дзяржава
|Беларуская назва=Злучаныя Штаты Амерыкі
|Арыгінальная назва={{lang-en|United States of America}}
|Родны склон=ЗША
|Герб=US-GreatSeal-Obverse.svg
|Замест герба=Вялікая пячатка
|Дэвіз=[[In God We Trust]]» (з 1956)
бел. «На Бога спадзяемся»
«[[E Pluribus Unum]]» ([[Лацінская мова|лац.]], традыцыйны)
англ. «Out of Many, One», бел. «Са шматлікіх — адзінае», ці «Адзінства са шматлікіх»
|Гімн=The Star-Spangled Banner
|Дзяржаўны лад=[[федэратыўная рэспубліка]]
|Аўдыё=Star-spangled banner.ogg
|lat_dir = N|lat_deg =40 |lat_min =0 |lat_sec = 0
|lon_dir = W|lon_deg =100 |lon_min = 0|lon_sec = 0
|region = US
|CoordScale =20000000
|На карце=United States (orthographic projection).svg
|Мова=[[Амерыканскі варыянт англійскай мовы|англійская]]
(дэ-факта)<ref>Дэ-юрэ афіцыйнай мовы няма. У некаторых раёнах паўднёвых штатаў дадаткова выкарыстоўваецца [[Іспанская мова|іспанская]] (дэ-факта), у [[Луізіяна|Луізіяне]] — [[Французская мова|французская]], на Гаваях — афіцыйна — [[Гавайская мова|гавайская]]: [https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/us.html Даведнік ЦРУ]{{ref-en}}</ref>
|Дата незалежнасці=[[4 ліпеня]] [[1776]] года
|Незалежнасць ад=[[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]])
(прызнана [[Парыжскі мір, 1783|3 верасня 1783]]
|Сталіца=[[Горад Вашынгтон|Вашынгтон]]
|Найбуйнейшыя гарады=[[Нью-Ёрк]], [[Лос-Анджэлес]], [[Чыкага]], [[Х'юстан]], [[Філадэльфія]], [[Фінікс]], [[Сан-Антоніа]], [[Сан-Дыега]], [[Далас]]
|Форма кіравання = [[Прэзідэнцкая рэспубліка]]
|Пасады кіраўнікоў = [[Прэзідэнт ЗША|Прэзідэнт]]
[[Віцэ-прэзідэнт ЗША|Віцэ-прэзідэнт]]
|Кіраўнікі = [[Дональд Трамп]]
[[Майк Пенс]]
|Месца па тэрыторыі=4
|Тэрыторыя=9 518 900<ref>Без залежных тэрыторый.</ref>
|Працэнт вады = 6,76
|Месца па насельніцтву=3
|Насельніцтва=313 232 044<ref name="cia.gov">{{cite web|url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/us.html|title=U.S. POPClock Projection|lang=en}}</ref>
|Год перапісу=2010
|Шчыльнасць насельніцтва=32
|Этнахаронім = амерыканец, амерыканка, [[Амерыканцы ЗША|амерыканцы]]
|ВУП=14,256 трлн<ref name="IMF_GDP">{{cite web|url=http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2010/01/weodata/weorept.aspx?sy=2007&ey=2010&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=111&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC%2CLP&grp=0&a=&pr.x=40&pr.y=10|title=United States|publisher=International Monetary Fund|accessdate=2010-04-21|archiveurl=http://www.webcitation.org/616VUvzha|archivedate=2011-08-21}}</ref>
|Год разліку ВУП=2009
|Месца па ВУП=1
|ВУП на душу насельніцтва=46 381<ref name="IMF_GDP" />
|ІРЧП = {{steady}} 0,910<ref name="hdi">[http://hdr.undp.org/en/media/HDR_2010_EN_Table1.pdf Human Development Index and its components]</ref>
|Год разліку ІРЧП = 2011
|Месца па ІРЧП = 4
|Узровень ІРЧП = вельмі высокі
|Валюта=[[Долар ЗША]]
|Дамены=[[.us]], [[.mil]], [[.gov]]
|Тэлефонны код=1
|Часавыя паясы=-5…-10
|Заўвагі={{заўвагі}}

'''Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі''' ({{lang-en|United States of America}}) — [[федэрацыя|федэратыўная]] [[рэспубліка]]<ref>The New York Times Guide to Essential Knowledge, Second Edition: A Desk Reference for the Curious Mind. St. Martin's Press. 2007. p. 632. ISBN 978-0-312-37659-8.</ref><ref>Onuf, Peter S. (1983). The Origins of the Federal Republic: Jurisdictional Controversies in the United States, 1775—1787. Philadelphia: University of Pennsylvania Press. ISBN 978-0-8122-1167-2.</ref> ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]], якая складаецца з 50 штатаў, адной [[Горад Вашынгтон|федэральнай акругі]] і некалькіх астраўных тэрыторый. 48 штатаў і федэральная акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж [[Канада]]й і [[Мексіка]]й. Штат [[Штат Аляска|Аляска]] з'яўляецца самым паўночным з іх і размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы мацерыка, у той час як 50-ы штат, [[Гаваі]], уяўляе сабой архіпелаг у сярэдзіне [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]. Дзяржава таксама мае пяць населеных і дзевяць незаселеных тэрыторый у Ціхім акіяне і [[Карыбскае мора|Карыбскім басейне]]. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад. З агульнай плошчай у 9,83 км² у Злучаных Штатах пражываюць каля 316 млн чалавек, дзякуючы чаму краіна з'яўляецца чацвертай паводле велічыні агульнай плошчы і трэцяй паводле колькасці насельніцтва. ЗША з'яўляюцца аднымі з самых этнічна разнастайнымі і шматнацыянальнымі краінамі свету, у выніку буйнамаштабнай іміграцыі са шматлікіх краін свету<ref>Adams, J.Q.; Strother-Adams, Pearlie (2001). Dealing with Diversity. Chicago: Kendall/Hunt. ISBN 0-7872-8145-X.</ref>. Геаграфія і клімат Злучаных Штатаў таксама надзвычай разнастайныя, гэта значыць яны з'яўляюцца домам для самых разнастайных відаў дзікіх жывёл.

Злучаныя Штаты з'яўляюцца развітай краінай і маюць самую вялікую ў свеце нацыянальную эканоміку, [[Валавы ўнутраны прадукт|ВУП]] якой, паводле ацэнак, на [[2013]] год складаў $16,7 трлн, гэта значыць 23 % сусветнага намінальнага ВУП і 19 % [[парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэту пакупніцкай здольнасці]]<ref name="imf">[http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2013/02/weodata/weorept.aspx?sy=2010&ey=2013&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&pr1.x=72&pr1.y=17&c=111&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC%2CPPPSH%2CLP&grp=0&a= World Economic Outlook Database: United States]. International Monetary Fund.</ref>. Эканоміка падсілкоўваецца багаццем прыродных рэсурсаў і самай высокай у свеце прадукцыйнасці працы<ref>[http://www.cbsnews.com/2100-500395_162-3228735.html U.S. Workers World's Most Productive]. CBS News.</ref>. Паводле велічыні ВУП на душу насельніцтва ў 2010 годзе ЗША займалі шосты радок у свеце<ref name="imf"/>. У той час як эканоміка ЗША лічыцца постіндустрыяльнай, яна працягвае заставацца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў<ref>[http://americanmanufacturing.org/category/issues/jobs-and-economy/manufacturing-jobs-and-us-economy Manufacturing, Jobs and the U.S. Economy]. Alliance for American Manufacturing. 2013.</ref>. ЗША мае самы высокі сярэдні і медыяльны паказчык прыбытку хатняй гаспадаркі сярод краін [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], а таксама самы высокі сярэдні заробак<ref>[http://www.oecdbetterlifeindex.org/topics/income/ OECD Better Life Index]. OECD Publishing.</ref><ref>[http://www.oecd-ilibrary.org/social-issues-migration-health/society-at-a-glance-2011/household-income_soc_glance-2011-6-en Household Income]. Society at a Glance 2011: OECD Social Indicators. OECD Publishing.</ref>, аднак займае чацвёрты радок паводле нераўнамернага размеркавання даходаў сярод краін АЭСР<ref>[http://www.oecd.org/els/soc/OECD2013-Inequality-and-Poverty-8p.pdf Crisis squeezes income and puts pressure on inequality and poverty]. OECD</ref>. Прыкладна 16 % насельніцтва жыве ў [[беднасць|беднасці]]<ref>[http://washington.cbslocal.com/2012/11/15/census-u-s-poverty-rate-spikes-nearly-50-million-americans-affected/ Census: U.S. Poverty Rate Spikes, Nearly 50 Million Americans Affected] CBS.</ref>. На краіну прыпадае 39 % глабальных ваенных выдаткаў<ref>[http://books.sipri.org/product_info?c_product_id=458 Trends in world military expenditure, 2012]. Stockholm International Peace Research Institute.</ref>, з'яўляючыся найбольш эканамічна і ваенна моцнай дзяржавай у свеце, вядомай палітычнай і культурнай сілай, а таксама лідарам у галіне навуковых даследаванняў і тэхналагічных інавацый.

== Назва ==
У англійскай мове найбольш ужываемай назвай краіны з'яўляецца '''Злучаныя Штаты''' ({{lang-en|the United States}}), якая ў беларускай мове мае больш афіцыйнае адценне, і ўтворная ад яго абрэвіятура '''the U.S.''', якая таксама з'яўляецца стандартным азначэннем, напр. ''the U.S. history'' — «гісторыя ЗША». Таксама сустракаюцца больш размоўныя варыянты '''Амерыка''' ({{lang-en|America}}) і '''Штаты''' ({{lang-en|the States}}), але ў беларускай мове яны ўжываецца часцей за англійскую. Ад першага слова ў абедзвюх мовах утвараецца назва жыхароў краіны — ''[[амерыканцы]]'' ({{lang-en|the Americans}}). На некаторых афіцыйных мерапрыемствах, у кантэксце гадоў утварэння федэрацыі і эпохі [[грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] для апісання дзяржавы ўжываецца тэрмін '''Саюз''' ({{lang-en|the Union}})