Лінейныя караблі тыпу «Нэльсан»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
Лінкары атрымалі максімальна магчымае ўзбраенне, якое дазвалялася дагаворам, — дзевяць новых 406-мм гармат. Для гарматы была выбрана нехарактэрная для брытанскага флоту канцэпцыя «лёгкі снарад — высокая пачатковая хуткасць». У далейшым канцэпцыя была прызнана памылковай, паколькі пацягнула за сабой павышаны знос ствала і пагаршэнне трапнасці стральбы. Караблі праектаваліся з улікам вопыту Першай сусветнай вайны. Упершыню для брытанскіх дрэдноўтаў<ref group="заўв.">Пасля заключэння вашынгтонскага пагаднення паступова замест тэрміна «дрэдноўт», які ўжываўся да гэтага, стаў выкарыстоўвацца толькі тэрмін «лінейны карабель».</ref> іх браніраванне было выканана па схеме «[[Амерыканская сістэма браніравання караблёў|ўсё або нічога]]». Новыя лінкары атрымалі добра абароненую цытадэль, але за яе межамі браніраванне было зведзена да мінімуму. Крытыкаваліся адсутнасць браніравання ў насавым ускрайку і недастатковае паглыбленне [[бранявы пояс|бранявога пояса]]. Тым не менш, у рамках адведзенага ліміту водазмяшчэння новыя лінкары атрымалі максімальна магчымую абарону. [[Канструктыўная падводная абарона]] была распрацавана з правядзеннем выпрабаванняў на доследных адсеках і вытрымлівала трапленне тарпеды з зарадам у 340 кг [[Трынітраталуол|ТНТ]].
 
152-мм гарматы сярэдняга калібра не былі [[Універсальная артылерыя|ўніверсальнымі]]. Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] стала ясназразумела, што шасці ўсталяваных 120-мм гармат недастаткова. Замест неабходных чатырох [[зенітная гармата|зенітных гармат]] далёкага дзеяння ў кожным сектары стральбы, на некаторых сектарах маглі весці стральбу толькі тры і нават дзве гарматы. Правесці кардынальную мадэрнізацыю з заменай гармат і ўзмацненнем браніравання не паспелі. У гады вайны прыйшлося абмежавацца павелічэннем колькасці 40-мм і 20-мм [[зенітны аўтамат|зенітных аўтаматаў]].
 
Нягледзячы на шэраг недахопаў і нізкую максімальную хуткасць, «Нэльсан» і «Родні» лічыліся наймацнейшымі брытанскімі лінкарамі перыяду Другой сусветнай вайны, па сукупнасці характарыстак пераўзыходзячы пазнейшыя лінкары тыпу «[[Лінейныя караблі тыпу «Кінг Джордж V», 1939|Кінг Джордж V]]». У гады вайны абодва лінкары прымалі актыўны ўдзел у баявых аперацыях. Так, «Родні» адыграў вырашальную ролю ў патапленні германскага лінкара «[[Bismarck (1939)|Бісмарк]]», [[Бой у Дацкім праліве|які раней знішчыў]] гонар Каралеўскага флоту — лінейны крэйсер «[[HMS Hood (1918)|Худ]]».