Гуканне вясны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылкі
Радок 1:
'''Гуканне вясны''' — старажытнае [[свята]] развітання з зімой і сустрэчы вясны. Мае [[Язычніцтва|язычніцкае]] паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, [[Карагод|карагодамі]]. Людзі заклікаюць [[Вясна|вясну]] хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць [[Зіма|зіму]].
 
== Распаўсюд ==
Даследчыкі лічаць, што Гуканне вясны было найбольш уласцівае усходу Беларусі. У заходніх абласцях яно не было выразна акрэслена і злівалася з [[Масленіца|масленкавай]] абраднасцю.
 
== Час святкавання ==
Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты.
 
* У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. Магчыма, гэта выклікана [[Хрысціянства|хрысціянскім]] уплывам і забаронай танцаваць і спяваць у [[пост]].
* У некаторых раёнах вясную пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка).
* 9 [[Сакавік|сакавіка]] спраўляліся [[Саракі]] - свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак ”выраяў” (птушыных зграй).
* У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на [[Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы|Дабравешчанне]] (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.
 
Пасля пераходу на [[Грыгарыянскі каляндар]] ўсе праваслаўныя святы ”зрушыліся” на 13 дзён наперад. Саракі ”пераехалі” на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20 лічбах сакавіка.
 
== Святкаванне ==
=== Месца святкавання ===
Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Так апісана Гуканне вясны ў [[Гомельскі павет|Гомельскім павеце]] ([[Магілёўская губерня]]), у кнізе [[Павел Васілевіч Шэйн|П.В. Шэйна]]: “Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносяцца тады па ўсіх навакольных “зборных пунктах”. Часта спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць”. На Палессі была традыцыя збірацца на беразе возера ці ракі.
 
=== Паленне агню ===
Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на [[Купалле|купальскія]] ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. У [[Чачэрскі раён|Чачэрскім раёне]] нават падпальвалі старое кола і пускалі яго на плыце па рэчцы (што пераклікаецца з аналагічным купальскіх абрадам). Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.
 
=== Печаныя ”жаваронкі” ===
Найчасцей пяклі сорак кавалкаў [[печыва]] ў выглядзе птушак і раздавал дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з [[Вырай|Выраю]]. Адным з першых кожную вясну прылятаў [[Жаваранкавыя|жаўрук]]. Ён і лічыўся ”вястуном” вясны.
 
=== ”Затанцоўванне вясны” ===
Гэты абрад існаваў у [[Салігорскі раён|Салігорскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Ён нагадваў калядныя і валачобныя абыходы вёскі. Моладзь збіралася і абыходзіла двары. Гаспадарам яна жадала добрага ўраджаю і багацця, а потым вадзіла ў двары карагод. Лічылася, што, ”дзе карагод ходзіць - там жыта родзіць”.
 
=== Веснавыя песні ===