Махамед Рэза Пехлеві: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
| каранацыя = [[26 кастрычніка]] [[1967]]
| сцяг = Imperial Coat of Arms of Iran.svg
| сцяг2 = Standard of the Crown PrinceShahanshah of Iran.svg
| заканчэнне паўнамоцтваў = [[11 лютага]] [[1979]]
| папярэднік = [[Рэза Пехлеві]]
Радок 97:
У [[1960-я|1960-х]] і [[1970-я|1970-х гадах]] у знешняй палітыцы Ірана адбыліся істотныя змены і з'явіліся прынцыпова новыя яе кірункі. Па-першае, шах рэзка пашырыў маштабы эканамічнага супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Гэта было абумоўлена нежаданнем Захаду садзейнічаць будаўніцтву базавых галін прамысловасці Ірана; схаднейшымі ўмовамі знешнеэканамічнага супрацоўніцтва з СЭУ; імкненнем Тэгерана да выгоднага балансавання паміж дзвюма супрацьстаялымі сістэмамі, што дазваляла праводзіць больш самастойную знешнюю палітыку; спробай забяспечыць Ірану тылы на яго паўночных межах на выпадак узнікнення канфлікту ў раёне Персідскага заліва; надзеямі нейтралізаваць уплыў Багдада на фарміраванне савецкай палітыкі на Сярэднім Усходзе. Асноўным аб'ектам савецка-іранскага супрацоўніцтва стаў Ісфаханскі металургічны камбінат. Важнае значэнне для абедзвюх краін мела «ўгода стагоддзя» пра пастаўку па Трансіранскім газаправодзе іранскага газу ў Закаўказзе і аналагічнай колькасці сібірскага газу ў Заходнюю Еўропу па ірана-еўрапейскіх кантрактах, што адкрыла Тэгерану «акно ў Еўропу». Паралельна савецка-іранскаму супрацоўніцтву развіваліся сувязі Ірана з краінамі Усходняй Еўропы, асабліва з Румыніяй, якая мела занадта вялікія для яе магутнасці па вытворчасці нафтаздабываючага абсталявання.
 
[[Выява:Standard of the Crown PrinceShahanshah of Iran.svg|thumb|left|200px|<center>Імператарскі Штандар Шаха Ар'ямехра]]
Па-другое, Тэгеран прыняў актыўны ўдзел у стварэнні [[АПЕК]] і барацьбе нафтаздабываючых краін за ўсталяванне раўнапраўных адносін з прамыслова развітымі краінамі [[Заходні свет|Захаду]] і перш за ўсё, за павышэнне коштаў на нафту і павелічэнне адлічэнняў за права яе здабычы. У [[1973]] годзе ўся маёмасць МНК была перададзена Іранскай нацыянальнай нафтавай кампаніі (ІННК) з гарантыяй паставак нафты ў распараджэнне МНК на працягу 20 гадоў і адлічэння апошняй на карысць Тэгерана 60 % сумы прыбыткаў. У выніку павышэння коштаў на нафту і адлічэнняў ад МНК на карысць ІННК нафтавыя даходы Ірана выраслі з 2,4 млрд дол. у [[1972]] годзе да 20 млрд у [[1974]] годзе.