Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 194:
==== Польскі кірунак ====
[[File:Russian Troops NGM-v31-p372.jpg|thumb|left|Руская пяхота]]
Дзеянні на паўднёвай частцы руска-аўстрыйскай мяжы спачатку складваліся неспрыяла для рускай арміі. Да 1 — 2 верасня рускія войскі адступілі на тэрыторыю Польскага Царства, да [[Люблін]]а і [[Холм]]а. Дзеянні ў цэнтры фронту апынуліся няўдалымі для Аўстра-Венгрыі. Наступ рускіх пачаўся 19 жніўня і развіваўся вельмі хутка. Пасля першага адступлення аўстра-венгерская армія аказала моцнае супраціўленне на рубяжах рэк Залатая Ліпа і Гнілая Ліпа, але вымушаная была адступіць. Рускае войска 3 верасня заняла Львоў, 4 верасня — [[Горад Галіч, Івана-Франкоўская вобласць|Галіч]]. 11 верасня пачалося агульнае адступленне аўстрыйскай арміі. Руская армія захавала высокі тэмп наступлення і ў самы кароткі тэрмін захапіла велізарную, стратэгічна важную тэрыторыю — Усходнюю Галіцыю і частку Букавіны. 26 верасня фронт стабілізаваўся на адлегласці 120 — 150 км на захад ад Львова. Моцная аўстрыйская крэпасць Перамышль апынулася ў аблозе ў тыле рускай арміі.
Аўстра-Венгрыя страціла веру ў сілы свайго войска і ў далейшым не рызыкавала прыступаць да буйных аперацыях без дапамогі германскіх войскаў.