Розніца паміж версіямі «Фёдар Фёдаравіч Турук»

др
→‎top: перанесена: Навагрудскі павет → Навагрудскі павет, Расійская імперыя з дапамогай AWB
др (→‎Літаратура: катэгорыі using AWB)
др (→‎top: перанесена: Навагрудскі павет → Навагрудскі павет, Расійская імперыя з дапамогай AWB)
'''Фёдар Фёдаравіч ТУРУКТурук''' ({{ДН|8|2|1889}}, [[вёска Балотца|в. Балотца]] [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага павета]] [[Мінская губернія|Мінскай губерніі]] — {{ДС|20|7|1960}}, [[Масква]]) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
Скончыў [[Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут]] і [[Петраградскі археалагічны інстытут]] (1915), працаваў выкладчыкам гімназій у [[Мінск]]у і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны ўніверсітэт|Беларускага народнага ўніверсітэта]] і [[Беларускае навуковае таварыства ў Маскве|Беларускага навуковага таварыства]] ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы [[РСФСР]]. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка [[Янка Купала|Янкі Купалы]] на [[руская мова|рускай мове]] «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі [[БДУ]], з 1921 — прафесар БДУ. З 1923 выкладчык [[Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцяў Захаду|Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду]] ў Маскве. У 1923—1955 — прафесар розных ВНУ Масквы.
308 012

правак