Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
вікіфікацыя
Радок 262:
=== Праект музея Адама Міцкевіча ===
[[File:Tuhanowiczy - dwor - fasad - before 1899 AD.jpg|left|thumb|Сядзіба ў Туганавічах. Фота да 1899 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
Юзэфа Туганоўская, уладальніца маёнтка [[Вёска Карчова, Баранавіцкі раён|Туганавічы]] ([[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскі павет]]), якая захоўвала ў сядзібе ўсё, што было звязана там з памяццю [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], у 1901 г. пажадала, каб пасля яе смерці ў Туганавічах быў зроблены музей вялікага паэта. Пасля перамоў з Эдвардам Вайніловічам яна вырашыла перапісаць Туганавічы на карысць Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, захаваўшы за сабой права пажыццёвага валодання. ''«Але тады былі часы, калі нават і добрае зрабіць не было лёгка»'', — адзначыў у сваіх мемуарах Вайніловіч, бо паводле карніцкага [[указ 10 снежня 1865 года|ўказу ад 10 снежня 1865 г.]] каталікам не дазвалялася купляць ці атрымліваць ад другіх землі ў «заходніх губернях». Той факт, што ў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] членамі былі не толькі землеўласнікі-каталікі, але і праваслаўныя, і добрыя адносіны з [[губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (і адначасова старшынёй МТСГ) князем [[Мікалай Мікалаевіч Трубяцкі|Трубяцкім]] дазволілі Вайніловічу атрымаць дазвол на набыццё Туганавічаў (праз фіктыўны акт куплі) на баланс МТСГ, якое ў Туганавічах стварыла сваю эксперыментальную станцыю. Аднак падзеі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] зраўнялі сядзібу і парк з альтанкай у Туганавічах з зямлёй, а сама Туганоўская ледзь ацалела і стала жабрачкай<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 76—77.</ref>.
 
=== Асобная нарада аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці ===