Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
перанесена: Навагрудскі павет → Навагрудскі павет, Расійская імперыя з дапамогай AWB
== Пасада мінскага губернскага маршалка ў Расійскай імперыі ==
=== Стварэнне пасады мінскага губернскага маршалка (1793—1796) ===
[[Мінская губерня]], створаная расійскімі ўладамі 13 красавіка 1793 г., указам расійскай імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны ІІ]] ад 3 мая 1795 г. была пераўтворана ў [[Мінскае намесніцтва]] (1795—1796) і паводле таго ж указу былі створаны мінскі намесніцкі і павятовыя дваранскія сходы па агульнарасійскаму ўзору паводле «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» ([[1775]]) і «Даравальнай граматы дваранству» («Грамата на правы, вольнасці і перавагі высакароднага расійскага дваранства», [[1785]]), а першыя дваранскія выбары ў Мінскім намесніцтве адбыліся 27 верасня 1795 г. Першым кіраўніком дваранства Мінскага намесніцтва быў выбраны [[Францішак Ксаверый Хамінскі|Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі]].
 
=== Перыяд скасавання пасады губернскага маршалка (1796—1801) ===
Канец існавання дваранскіх суполак і пасад губернскіх маршалкаў у Расійскай імперыі (у тым ліку і Мінскай губерні) быў выкліканы наступствамі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У прыватнасці, на тых тэрыторыях літоўска-беларускіх губерняў, якія былі акупаваны ў верасні-кастрычніку [[1915]] г. войскамі [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] (1914—1918), дзейнасць дваранскіх суполак была спынена. А ў [[1917]] г. [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расійскай імперыі пазбавіла дваранскія суполкі палітычнага ўплыву.
=== Саюз маянткоўцаў Мінскай губерні (1917) ===
У часы кіравання Часовага ўрада Расіі, у канцы мая [[1917]] г. у Мінску адбыўся сход павятовых маршалкаў і дэпутатаў дваранства Мінскай губерні. Сход стварыў часовы камітэт з 12 асоб (граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (1861—1930), [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (1847—1928), [[Леў Львовіч Ваньковіч|Леў Ваньковіч]] (1842—1949), [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (1868—1939), [[Эдвард Артуравіч Горват|Эдвард Горват]] (1866—1935) і інш.), вылучаных прысутнымі для часовага вядзення ўсіх дваранскіх спраў і апекі над рухомай і нерухомай маёмасцю дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Пратакол паседжання быў накіраваны мінскаму губернскаму камісару Часовага ўрада Расіі для распараджэння аб законнай перадачы маёмасці і спраў часоваму дваранскаму камітэту Мінскай губерні. Адразу пасля гэтага на агульным сходзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] была створана арганізацыя «Саюз маянткоўцаў Мінскай губерні», кіраўніком якой быў выбраны граф Ежы Чапскі (бо сам Вайніловіч не захацеў узначаліць саюз), а яго намеснікам — Людвік Уняхоўскі, і быў зацверджаны яе статут<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 189; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem … С. 124.</ref>.
 
Мэтай саюза была абарона інтарэсаў сярэдніх і буйных маянткоўцаў пры правядзенні аграрных рэформ у заканадаўчых установах і абарона прынцыпа прыватнай уласнасці на зямлю, бо Часовы ўрад Расіі на чале з [[Аляксандр Фёдаравіч Керанскі|Аляксандрам Керанскім]] і радыкальна настроеныя члены земстваў абкладалі празмернымі падаткамі і земскімі павіннасцямі прыватныя маёнткі для ваенных і ўласных патрэб. Радыкальныя настроі апанавалі і валасныя органы самакіравання, якія складаліся выключна з сялян, якія жадалі падзяліць зямлю маянткоўцаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 196—197.</ref>.
 
=== Спроба ўзнаўлення дзейнасці органаў кіравання дваранскай суполкай (1917—1918) ===
5 верасня 1917 г. Міністэрства ўнутраных спраў Часовага Ураду Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаванне дваранскага саслоўя і ліквідаванне дваранскіх устаноў, хоць Часовы Урад не паспеў гэта зрабіць<ref name="ReferenceA">''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
У кастрычніку 1917 г. у Мінскай губерні быў створаны «Саюз асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні» на чале з графам [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Эмерыкавічам Чапскім]] (1861—1930). 16 кастрычніка 1917 г. сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні перадаў «Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні» усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і дваранскі клуб. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.<name="ReferenceA"/ref>.
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] і ўсталявання ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] ўлады бальшавікоў, ЦВК і Савет народных дэпутатаў Рабоча-Сялянскага ўраду сваім дэкрэтам ад 11 (24) лістапада 1917 г. скасавалі дваранскае саслоўе і дваранскія карпарацыйныя арганізацыі (дваранскія суполкі), а разам з імі і, натуральна, пасады губернскіх маршалкаў (прадвадзіцеляў дваранства) па ўсёй Расійскай імперыі. У Мінску за сто дзён (да пачатку нямецкай ваеннай акупацыі ў лютым 1918 г.) мясцовыя органы савецкай улады на чале з бальшавікамі спынілі дзейнасць дваранскай арганізацыі, але толькі фармальна, бо на большае ў іх не хапіла часу з-за прыходу нямецкіх войск: кіраўнічыя органы дваранскай карпарацыі Мінскай губерні не былі ліквідаваны, а дваранская маёмасць не была канфіскавана. Па гэтай прычыне ў перыяд знаходжання ў Мінскай губерні войск [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (люты — снежань 1918) і польскіх войск арміі [[Юзэф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] (чэрвень 1919 — чэрвень 1920) прадвадзіцелі дваранства Мінскай губерні зноў аднавілі сваю дзейнасць<ref name="ReferenceB">''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
 
=== Аднаўленне дзейнасці карпарацыйнай арганізацыі дваранства Мінскай губерні (1918—1920) ===
Так, [[16 красавіка]] [[1918]] г. у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым]] (1882—1929), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1915—1918), які быў [[рускія|рускім]], літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай архіўнай камісіі]] ([[1909]]—[[1919]]), пазней святаром у [[Горад Рыга|Рызе]] (з [[1925]] г.) [http://www.nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1374]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні [[1918]] г. стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку [[14 ліпеня]] [[1918]] г. генералу ад інфантэрыі [[Эрых фон Фалькенхайн|Эрыху фон Фалькенгайну]] (1861—1922), камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны «для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць», разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І [[14 ліпеня]] [[1918]] г. генерал фон Фалькенгайн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.<name="ReferenceB"/ref>.
 
І [[29 верасня]] [[1918]] г. у [[Горад Мінск|Мінску]] ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з [[Мінскі павет|Мінскага]], [[Слуцкі павет|Слуцкага]], [[Барысаўскі павет|Барысаўскага]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскага]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскага]] і [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага паветаў]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі [[Пінскі павет|Пінскага]], [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе, але, тым не менш, удзельнічалі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (маянтковец Пінскага павета) і [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (маянтковец Мазырскага павета), бо знаходзіліся ў той час у Мінску і далучыліся да кола выбаршчыкаў Бабруйскага павета. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф [[Юры Чапскі|Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1874—1949). Галасы сярод трох кандыдатур размеркаваліся наступным чынам: 1) граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] атрымаў 86 абіральных і 22 неабіральныя балы (быў выбраны маршалкам); 2) [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] атрымаў 54 абіральныя і 54 неабіральныя балы (выбраны першым кандыдатам на пасаду); 3) [[Леў Львовіч Ваньковіч]] атрымаў 22 абіральныя і 86 неабіральных балаў<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.<name="ReferenceB"/ref>. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні [[1918]] г., пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў [[Горад Мінск|Мінску]].
 
Але пасля заняцця ў жніўні [[1919]] г. большай часткі тэрыторыі Мінскай губерні польскімі войскамі ў ходзе [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] (1919—1920) дваранскія ўстановы Мінскай губерні на чале з графам Ежы Чапскім зноў пачалі дзейнічаць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.<name="ReferenceB"/ref>.
 
=== Канчатковая ліквідацыя пасады кіраўніка дваранства Мінскай губерні ===
* [[Віцэ-губернатары Мінскай губерні]]
* [[Горад Мінск|Мінск]]
 
[[Катэгорыя:Мінская губерня|Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
266 974

праўкі