Англійская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
* Зычныя: B, C, D, F, G, H, J, K, L, M, N, P, Q, R, S, T, V, W, X, Z
 
== Пісьмовасць ==
== Пісьменнасць ==
Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай [[рунічны алфавіт|рунічнай]] графікі, потым на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінскай]] графікі. Рунічны алфавіт (”Футарк”) уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «[[Беавульф]]» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых [[спісак|спісках]]), «[[Англа-саксонская хроніка]]» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).
 
Англійская арфаграфія лічыцца адной з самых складаных дзеля вывучэння сярод індаеўрапейскіх моў. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову эпохі Адраджэння, яна абсалютна не адпавядае сучаснай фанетыцы брытанцаў, амерыканцаў, аўстраліцаў і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя ”правілы чытання” абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць транскрыпцыі кожнага слова. Вядомы лінгвіст Макс Мюлер назваў англійскую арфаграфію ”нацыянальным бедствам”.
 
== Дыялекты ==