Куфар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dziva4ok (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
 
Выкарыстоўваецца для захоўвання адзення, іншых прадметаў хатняга ўжытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала, інш.)
 
== Куфар у беларускай традыцыі ==
У беларускай народнай культуры куфар быў практычна культавым, магічным аб’ектам. Кожная нявеста захоўвала ў ім свой пасаг і іншыя каштоўнасці. Кубельнікі (сват ці брат нявесты) везлі куфар на вясельным возе, і ім загадвалі не згубіць “ні скрыні, ні пярыні, ні маладой гаспадыні”. Жаніх павінны быў ”выкупіць” куфар (“Скрыня сакоча. // Чаго яга хоча? // Паўтара залатога // ад князя маладога”). Часам трэба было выкупляць куфар некалькі разоў: калі яго выносілі з каморы, калі неслі ў хату жаніха, калі здымалі з воза. Куфар таксама прысутнічаў у вясельных абрадах засмальвання касы.
 
Калі ў жанчыны былі цяжкія роды, то сваякі адчынялі ўсе куфары ў хаце - лічылася, што гэта аблегчыць роды.
 
Куфар часта сустракаецца ў казках і паданнях:
 
* у падзямеллі (ці ў лесе) прыгожая дзяўчына сядзіць на куфары і расчэсвае валасы;
* сабакі ахоўваюць куфар на ланцугах;
* паводле падання�����, у святым гаі блізу вёскт Цераховічы з’яўляецца куфар з грашыма, які сцерагуць сабакі;
* паводле паданняў, на некаторых курганах апоўначы з’яўляецца вялікі куфар з багаццем;
* ёсць шмат паданняў пра куфары з золатам у кургане, у гарадзішчы, затопленыя ў возеры.
 
== Спасылкі ==
* [http://rv-blr.com/dictionary/show/2943 КУФАР]
* [http://www.gants-region.info/index/kufar_skrynja/0-1354 КУФАР, скрыня]