Куфар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
 
== Куфар у беларускай традыцыі ==
У беларускай народнай культуры куфар быў практычна культавым, магічным аб’ектам. Кожная нявеста захоўвала ў ім свой [[пасаг]] і іншыя каштоўнасці. Кубельнікі (сват ці брат нявесты) везлі куфар на вясельным возе, і ім загадвалі не згубіць “ні скрыні, ні пярыні, ні маладой гаспадыні”. Жаніх павінны быў ”выкупіць” куфар (“Скрыня сакоча. // Чаго яга хоча? // Паўтара залатога // ад князя маладога”). Часам трэба было выкупляць куфар некалькі разоў: калі яго выносілі з [[Камора|каморы]], калі неслі ў хату жаніха, калі здымалі з воза. Куфар таксама прысутнічаў у вясельных абрадах засмальвання касы.
 
Калі ў жанчыны былі цяжкія роды, то сваякі адчынялі ўсе куфары ў хаце - лічылася, што гэта аблегчыць роды.
 
Куфар часта сустракаецца ў [[Беларускія казкі|казках]] і [[Беларускі фальклор|паданнях]]:
 
* у падзямеллі (ці ў лесе) прыгожая дзяўчына сядзіць на куфары і расчэсвае валасы;
* сабакі ахоўваюць куфар на ланцугах;
* паводле падання�����падання, у святым гаі блізу вёсктвёскі [[Вёска Церахавічы, Зэльвенскі раён|Цераховічы]] з’яўляецца куфар з грашыма, які сцерагуць сабакі;
* паводле паданняў, на некаторых курганах апоўначы з’яўляецца вялікі куфар з багаццем;
* ёсць шмат паданняў пра куфары з золатам у кургане, у гарадзішчы, затопленыя ў возеры.