Куфар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 1:
[[Image:Музей старажытнабеларускай культуры 30.jpg|thumb|[[Агоўскі куфар]] у экспазіцыі Музея старажытнабеларускаястаражытнабеларускай культуры]]
'''Куфар''' ({{lang-fr|Coffre}}), [[Корпусная мэбля для захоўвання|выраб корпуснай мэблі]] з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай.
 
== Этымалогія ==
 
Паходзіць ад {{lang-la|corphinus}}, утворанага ад {{lang-el|κόφινος}}  — карзіна, кош.
 
Рускі адпаведнік  — ''сундук''  — ад цюркск. ''сандук'', ''сандык''  — скрынка, верагодна ад {{lang-el|συνδοχεῖον}}.
 
== Гісторыя ==
 
Выкарыстоўваецца ў розных культурах, пачынаючы з самых старажытных часоў. У перыяд ранняга [[сярэднявечча]] часта быў асноўным і універсальным прадметам [[мэбля|мэблі]]. Мог выконваць ролю [[стол|стала]], [[стул]]а, [[ложак|ложка]] і непасрэдна ёмістасці для адзення, прадметаў хатняга побыту, каштоўнасцей. З'яўляецца папярэднікам і правобразам шафы, пастаўлены вертыкальна стаў мець дзве дзверцы, шуфлядкі.
 
Дзякуючы кансерватыўнай і практычнай народнай культуры захаваліся да нашых дзён тыпы куфраў старажытных архаічных канструкцый.
 
== Прызначэнне ==
 
Выкарыстоўваецца для захоўвання адзення, іншых прадметаў хатняга ўжытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала, інш.)
 
== Куфар у беларускай традыцыі ==
 
=== Гісторыя ===
Да канца ХІХ ст. у беларускіх вёсках замест куфара ужываўся [[кубел]] (драўляны выраб цыліндрычнай формы). Цікава, што людзі, якія везлі нявесцін ккфар у час вяселля, нават у пазнейшыя часы зваліся ”кубельнікамі”«кубельнікамі».
 
У пачатку ХХ ст. сяляне сталі вырабляць куфары з прыгожай размалёўкай расліннага характару (кветкі, лісткі). У Заходнім Палессі (Драгічынскі, Іванаўскі раёны) былі пашыраны сакавітыя малюнкі у выглядзе гірляндаў кветак, букетаў. Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. На захадзе Віцебшчыны і на Гродзеншчыне было распаўсюджана ”цакаванне” -«цакаванне» — нанясенне ўзораў на афарбаваны куфар з дапамогай штампікаў з рэцы і бульбы. Самі куфары найчасцей рабілі з сасновых ці яловых дошак, ставілі на фігурныя ножкі.
 
Найбольшай прыгажосцю вызначаліся [[агоўскія куфары]], якія выраблялі народныя майстры з вёскі [[Вёска Агова|Агова]].
 
У сённешняйсучаснай беларускай вёсцы куфар страціў сваё прызначэнне. З 1950-х гг. вытворчасць куфараў практычна спынілася.
 
=== Павер’іПавер'і, традыцыі ===
У беларускай народнай культуры куфар быў практычна культавым, магічным аб’ектамаб'ектам. Кожная нявеста захоўвала ў ім свой [[пасаг]] і іншыя каштоўнасці. Кубельнікі (сват ці брат нявесты) везлі куфар на вясельным возе, і ім загадвалі не згубіць “ні«ні скрыні, ні пярыні, ні маладой гаспадыні”гаспадыні». Жаніх павінны быў ”выкупіць”«выкупіць» куфар (“Скрыня«Скрыня сакоча. // Чаго яга хоча? // Паўтара залатога // ад князя маладога”маладога»). Часам трэба было выкупляць куфар некалькі разоў: калі яго выносілі з [[Камора|каморы]], калі неслі ў хату жаніха, калі здымалі з воза. Куфар таксама прысутнічаў у вясельных абрадах засмальвання касы.
 
Калі ў жанчыны былі цяжкія роды, то сваякі адчынялі ўсе куфары ў хаце - — лічылася, што гэта аблегчыць роды.
 
Куфар часта сустракаецца ў [[Беларускія казкі|казках]] і [[Беларускі фальклор|паданнях]]:
 
* у падзямеллі (ці ў лесе) прыгожая дзяўчына сядзіць на куфары і расчэсвае валасы;
* сабакі ахоўваюць куфар на ланцугах;
* паводле падання, у святым гаі блізу вёскі [[Вёска Церахавічы, Зэльвенскі раён|Цераховічы]] з’яўляеццаз'яўляецца куфар з грашыма, які сцерагуць сабакі;
* паводле паданняў, на некаторых курганах апоўначы з’яўляеццаз'яўляецца вялікі куфар з багаццем;
* ёсць шмат паданняў пра куфары з золатам у кургане, у гарадзішчы, затопленыя ў возеры.