Хо-чанк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
Продкі хо-чанк доўгі час насялялі заходні бераг [[возера Мічыган]], дзе ўжо да прыхода еўрапейцаў сутыкнуліся з ціскам плямён [[алганкіны|алганкінаў]]. Першыя прамыя кантакты паміж імі і [[Францыя|французскімі]] вандроўнікамі былі ўсталяваны ў [[1634]] г. Продаж французамі [[агнястрэльная зброя|агнястрэльнай зброі]] алганкінам прывёў да ўзмацнення канфліктаў. У [[1642]] г. хо-чанк выгналі са сваіх зямель [[патаватомі]], але пры гэтым згубілі некалькі сотняў воінаў. Далейшыя канфлікты і [[эпідэмія|эпідэміі]] спрыялі хуткаму скарачэнню насельніцтва. У [[1736]] г. налічвалася толькі 700 чалавек.
 
Ужо ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. некаторыя групы хо-чанк мігрыравалі на захад сучасных [[ЗША]] і [[Канада|Канады]]. У [[1825]] г., [[1827]] г., [[1832]] г. заключаліся пагадненні з урадам ЗША, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі саступкамі з боку індзейцаў і вылучэннем новых тэрыторый з боку ЗША. У выніку паселішчы хо-чанк з'явіліся ў [[штат Мінесота|Мінесоце]], [[Штат Агая|Агая]] і [[Штат Паўднёвая Дакота|Паўднёвай Дакоце]]. Частка хо-чанк адмовілася высяляцца з [[Штат Вісконсін|Вісконсіна]], што прывяло да сутычак з амерыканскімі ваеннымі і добраахвотнікамі.
 
Перасяленні хо-чанк працягваліся да [[1887]] г., пакуль большасць гэтага народа не атрымала землі ўздоўж [[Рака Місуры|ракі Місуры]]. Многія абшчыннікі атрымлівалі яе ў прыватную маёмасць, а потым прадавалі белым фермерам. Такім чынам да [[Першая сусветная вайна|I Сусветнай вайны]] хо-чанк пазбавіліся дзвю трацін сваёй зямельнай маёмасці. У [[1934]] г. хо-чанк Небраскі стварылі асабісты аўтаномны ўрад, прызнаны ўладамі ЗША. У [[1962]] г. пачала дзейнічаць праграма размеркавання зямлі, якая перадавалася ў агульнае карыстанне індзейцаў, што садзейнічала паляпшэнню эканамічнай сітуацыі.
 
{{зноскі}}