Хо-чанк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя [[міф]]ы аб паходжанні, [[табу]], звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся [[суд]]ом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — [[вайна|ваеннымі]] справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.
 
Роды складаліся з пашыраных [[сям'я|сем'яў]]. Яны ўзначальваліся мужчынамі, хаця жанчыны займалі дастаткова высокае становішча, захоўваўся адлік сваяцтва па мужчынскай і жаночай лініі. Пашыраныя сем'і мелі адзінае жытло, але знутры яно падзялялася на куты для кожнай нуклеарнай сям'і. Нуклеарныя сем'і ладзілі свой агмень для прыгатавання ежы.
 
Ідыяльнымі лічыліся [[шлюб]]ы паміж прадстаўнікамі экзагамных аб'яднанняў, але яны маглі заключацца нават паміж блізкімі сваякамі. Маці лічыліся фармальна адказнымі за клопат пра малых дзяцей. Найчасцей іх выхаваннем займаліся больш старэйшыя дзеці або бабулі і дзядулі. Перыяд [[пол]]авага сталення для хлопчыкаў завяршаўся рытуальнымі іспытамі, што суправаджаліся мроямі. Яны вызначалі будучае становішча ў грамадстве. Напрыклад, мроі пра [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]] значылі, што хлопчык належыў да жаночых духаў. Ён павінен быў апранацца і весці лад жыцця жанчыны, у далейшым уступаў у [[гомасексуалізм|гомасексуальны]] шлюб. Дзяўчынкі лічыліся сталымі пасля першай [[менструацыя|менструацыі]]. Падчас менструальных цыклаў жанчыны жылі асобна, праходзілі рытуалы ачышчэння і мрояў.
 
{{зноскі}}