Хо-чанк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Роды складаліся з пашыраных [[сям'я|сем'яў]]. Яны ўзначальваліся мужчынамі, хаця жанчыны займалі дастаткова высокае становішча, захоўваўся адлік сваяцтва па мужчынскай і жаночай лініі. Пашыраныя сем'і мелі адзінае жытло, але знутры яно падзялялася на куты для кожнай нуклеарнай сям'і. Нуклеарныя сем'і ладзілі свой агмень для прыгатавання ежы.
 
Ідыяльнымі лічыліся [[шлюб]]ы паміж прадстаўнікамі экзагамных аб'яднанняў, але яны маглі заключацца нават паміж блізкімі сваякамі. Маці лічыліся фармальна адказнымі за клопат пра малых дзяцей. Найчасцей іх выхаваннем займаліся больш старэйшыя дзеці або бабулі і дзядулі. Пасля сталення сацыялізацыяй юнакоў займаліся дзядькі або цёткі па лініі маці. У выхаванні віталіся шчодрасць, сціпласць, прыніжэнне асабістых заслуг.
 
Перыяд [[пол]]авага сталення для хлопчыкаў завяршаўся рытуальнымі іспытамі, што суправаджаліся мроямі. Яны вызначалі будучае становішча ў грамадстве. Напрыклад, мроі пра [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]] значылі, што хлопчык належыў да жаночых духаў. Ён павінен быў апранацца і весці лад жыцця жанчыны, у далейшым уступаў у [[гомасексуалізм|гомасексуальны]] шлюб. Дзяўчынкі лічыліся сталымі пасля першай [[менструацыя|менструацыі]]. Падчас менструальных цыклаў жанчыны жылі асобна, праходзілі рытуалы ачышчэння і мрояў.