Розніца паміж версіямі "Хо-чанк"

83 байты дададзена ,  3 гады таму
Перыяд [[пол]]авага сталення для хлопчыкаў завяршаўся рытуальнымі іспытамі, што суправаджаліся мроямі. Яны вызначалі будучае становішча ў грамадстве. Напрыклад, мроі пра [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]] значылі, што хлопчык належыў да жаночых духаў. Ён павінен быў апранацца і весці лад жыцця жанчыны, у далейшым уступаў у [[гомасексуалізм|гомасексуальны]] шлюб. Дзяўчынкі лічыліся сталымі пасля першай [[менструацыя|менструацыі]]. Падчас менструальных цыклаў жанчыны жылі асобна, праходзілі рытуалы ачышчэння і мрояў.
 
Для мужчын асаблівае значэнне мела ваенная культура. Кожны мужчына лічыўся воінам ''manape''. Многія хо-чанк прымалі ўдзел у [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайне ў ЗША]] і [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайне]]. У наш час пачэснай з'яўляецца служба ў [[Армія ЗША|амерыканскай арміі]].
 
[[Фальклор]] хо-чанк адлюстроўвае рэлігійную [[міфалогія|міфалогію]]. Папулярны [[генеалогія|геналагічныя]] легенды, казанні пра прыгоды культурных герояў-блізнятаў, казкі пра хітрага Малога Зайца.
autoeditor
29 332

праўкі