Вінцэсь Каратынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і колішняга прыгоннага Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі, з якою Аляксандр Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў [[Нёман]]е, а праз нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго колішняга апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1850]]—[[1862 ]] быў сакратаром [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]]. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў рускай, чэшскай, французскай і нямецкай мовамі, троху ведаў з лаціны. Граў на скрыпцы. Разам з рускім пісьменнікам [[М. Ляскоў|М. Лясковым]] падарожнічаў па [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]]. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна звязаныя з беларускім краем.
 
== Творачасць ==