Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
Да нашага часу [[сельская гаспадарка]] з'яўляецца адной з найважнейшых галін [[эканоміка|эканомікі]] [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]. Македонцы, якія жывуць у суседніх краінах, таксама ў значнай ступені захоўваюць аграрны лад жыцця. Прыродна-геаграфічныя ўмовы Македоніі дазваляюць займацца рознымі відамі сельскагаспадарчай вытворчасці. У міжгорных западзінах і ва ўмераным горным поясе вырошчваюць [[збожжавыя культуры]], [[тытунь]], [[мак]], [[вінаград]], [[садавіна|пладовыя]] дрэвы і г. д. Да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. найбольш урадлівыя землі знаходзіліся ва ўладанні паноў-[[мусульмане|мусульман]]. [[хрысціянства|Хрысціянскае]] насельніцтва пакутавала ад малазямелля. Да сярэдзіны XX ст. тэхніка апрацоўкі [[глеба|глебы]] таксама заставалася застарэлай. Палеткі апрацоўваліся пераважна [[драўніна|драўляным]] ралам з кароткай дзяржальняй і стрэлападобным лемяшам.
 
[[Жывёлагадоўля]] развіта ў горных раёнах, асабліва на захадзе. Найбольш распаўсюджаная свойская жывёла — [[Авечка свойская|авечка]]. Трымаюць таксама [[Каза свойская|коз]], [[карова|кароў]], [[конь|коняў]], [[хатні асёл|аслоў]], радзей [[свінні|свінняў]]. У мінулым, кароў выкарыстоўвалі не столькі для атрымання [[малако|малака]], колькі як цяглавую жывёлу. У [[вёска]]х і на ўскраінах [[горад|гарадоў]] даволі распаўсюджана [[пчалярства]], на [[возера|азёрах]] — [[рыбалоўства]].
 
Здаўна македонцы займаліся адыходніцтвам. У цёплую пару года мужчыны займаліся сельскай , а ў астатнія месяцы працавалі ў гарадах, у тым ліку дастаткова аддаленых, будаўнікамі, цеслярамі, возчыкамі, наймаліся на лесараспрацоўкі і каменаломні. Македонскія [[рамяство|рамеснікі]] здаўна славіліся разьбярствам па дрэву, вытворчасцю [[метал]]ічнага гаспадарчага посуду, конскай збруі і інш.