Этналогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 7:
На Беларусі этналогія развіваецца з пачатку XIX ст. і на працягу доўгага перыяду аб'ектам яе вывучэння была духоўная культура беларускага этнасу - песні, паданні, вераванні, абрады. З 1880 - 1890-х г. галоўным у беларускай этналогіі стаў эвалюцыйны кірунак, прадстаўнікі якога ([[У. М. Дабравольскі]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[Я. Ф. Карскі]], [[М. Я. Нікіфароўскі]], [[Е. Р. Раманаў]], [[І. А. Сербаў]], [[А. К. Сержпутоўскі]]) разам з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа, распрацоўвалі канцэпцыю гістарычнай асаблівасці і самастойнасці беларусаў як этнічнай супольнасці.
 
У сучасны перыяд вучоныя-этнолагі Беларусі даследуюць праблемы этнагенезу, этнічнай гісторыі і матэрыяльнай культуры беларусаў, разнастайнасць шматвяковых традыцый беларускага народа, этнаканфесійныя і дэмаграфічныя працэсы, ролю і месца беларускага этнасу ў еўрапейскай цывілізацыі. Распачата таксама вывучэнне і іншых нацыянальнасцей, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі ([[Беларускія татары|татарскай]], польскай, яўрэйскай), этнічных супольнасцей іншых краін, [[Канфесія|рэлігійных канфесій]], як традыцыйных для Беларусі, так і новых<ref>Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2016. – 539 с. : ил.</ref>.
 
Вялікая роля ў развіцці сучаснай беларускай этналогіі і падрыхтоўцы спецыялістаў належыць [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі]]<ref>[http://www.imef.basnet.by Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі]</ref> і Кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта<ref>[http://www.hist.bsu.by/kafedry/kafedra-etnologii-muzeologii-i-istorii-iskusstv.html Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта БДУ]</ref>.
 
{{зноскі}}