Яцвягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Частка каменных курганоў і каменных магіл XI—XIII ст. Верхняга Панямоння і Брэсцкага Пабужжа належала, відавочна, не ўласна яцвяжскаму насельніцтву, а славянізаваным нашчадкам яцвягаў, або славянам, якія перанялі яцвяжскі пахавальны абрад, — а самі гэтыя землі ўвайшлі ў склад Старажытнай Русі<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=425 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 417.]</ref>.
 
У XIII—XIV стст. у Верхнім Панямонні былі шырока распаўсюджаны каменныя магілы. У канцы XIX ст. [[А. А. Спіцын]] інтэрпрэтаваў іх як «помнікі рускага насельніцтва Чорнай Русі»<ref>''Спицын А. А.'' Предполагаемые древности Черной Руси // Записки Императорского Русского археологического общества. Новая серия. Т. XI. Вып. 1-2. СПб., 1899. С. 303-310</ref>. У 1960-я гады [[Ф. Д. Гурэвіч]] прыйшла да высновы, што магілы пакінула мяшанае насельніцтва Верхняга Панямоння (мазавецкія, прускія, літоўскія, яцвяжскія і латышскія бежанцы)<ref>''Гуревич Ф. Д.'' Древности Белорусского Понеманья. С. 121-130, 139-141</ref>. [[А. В. Квяткоўская]], якая да 1998 г. раскапала большасць з іх, настойвала на тым, што ўсе каменныя могільнікі былі пакінуты яцвягамі, якія з XI і аж па XIX ст. захоўвалі сваю мову, этнічную адасобленасць і язычніцкую рэлігію<ref>''Квятковская А. В.'' Ятвяжские могильни­ки Беларуси (конец Х1-ХѴП вв.). Вильнюс, 1998</ref>. Аднак гэтыя высновы А. Квяткоўскай былі крытычна разгледжаны навукоўцамі (напр. А. Мядзведзеў, Г. Семянчук)<ref>Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках. Москва, 2014. С. 125-126</ref>.
 
Летапіс называе шэраг імёнаў яцвяжскіх князёў, характэрных для заходнябалцкіх моўных груп. Крыніцы ведаюць князёў Скамонта і Борута, якія загінулі ў бітве з Васількам Валынскім у сярэдзіне XIII ст., пазней — другога [[Комант|Скамонта]] (напэўна, князя Судавы), які вызначыўся ў барацьбе з тэўтонцамі. У 1273 годзе мір з Валынню падпісваюць князі Мінтэле, Шурпа, Мудзейка і Песціла. У 1282 князь Кантэгерд з дружынай перайшоў на службу да Ордэна. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што [[Трайдзень|Трайдзень (Трайдзен)]] быў яцвяжскім князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>. А «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>.