Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём Рэчы Паспалитай Стэфанам Баторыем ў Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіюм. 12 студзеня 1812 года ўказам Расійскага імператара Аляксандра I калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 гг. і з'яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.
 
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял Беларускага палітэхнічнага інстытута. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту. З 1 студзеня 1974 года ён быў ператвораны ў Наваполацкі політэхнічны інстытут. 14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны універсітэтўніверсітэт.
 
З 2005 года навучанне на гісторыка-філалагічным факультэце адбываецца ў сценах былога езуіцкага калегіума ў Полацку.
З 2016 года юрыдычны і спартыўна-педагагічны факультэт валодаюць уласным кампусам у паселку Міжрэчча ля Наваполацка.
 
Універсітэт мае афіцыйныя сімвалы: сцяг, эмблему і гімн. Аўтарам слоў гімна Полацкага дзяржаўнага універсітэтаўніверсітэта з'яўляецца [[Генадзь Бураўкін]].
 
== Сучаснасць універсітэта ==
Па стане на 2016 год Полацкі дзяржаўны універсітэтўніверсітэт аб'ядноўвае 11 факультэтаў, 29 кафедраў, магістратуру, аспірантуру, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце на спецыяльнасцях тэхнічнага, эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профілю навучаецца каля 12 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы і каля 300 замежных грамадзян.
 
Навучальны працэс і навуковую дзейнасць ажыццяўляюць 500 выкладчыкаў, з іх больш 20 дактароў і амаль 200 кандыдатаў навук.