Фемінізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылка
Радок 6:
Ідэалогія фемінізму зарадзілася ў канцы XVIII ст., пасля выхаду ў свет прац А. дэ Гуж (Францыя), А. Адамс (ЗША) і М. Уолстанкрафт (Англія), якія выступалі супраць дыскрымінацыі жанчын у грамадстве. Арганізацыі жаночага руху ([[суфражысткі]]) з 1840-х г. фарміраваліся ў [[ЗША]], у 1850-я г. — у Вялікабрытаніі, у 1860-я г. — у Францыі і Германіі, у 1870—80-я г. — у Скандынаўскіх краінах. Для тагачаснага руху цэнтральным было пытанне ўраўнавання жанчын у правах з мужчынамі (на адукацыю, валоданне маёмасцю, выбарчае права і г.д.). Пасля таго як у 1920-я г. жанчыны ў большасці еўрапейскіх і амерыканскіх краін атрымалі выбарчыя правы, першая хваля фемінізму пайшла на спад.
 
3 1960-х г. пачаўся новы ўздым жаночага руху. Пасля заваёвы ўласнасці і наяўных сродкаў, права на галасаванне, і іншых асноўных правоў чалавека, феміністычныя палітычныя кампаніі сённяшняга часу, як правіла, засяроджаны вакол такіх пытанняў, як права на бяспечны і легальны [[аборт]], доступ да сродкаў кантрацэпцыі, бытавы[[хатні гвалт]], роўная аплата працы, барацьба з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу, сексуальнымі дамаганнямі і іншых. Іншыя вобласці фемінізму маюць на ўвазе эканамічную роўнасць, роўныя магчымасці у дачыненні інтэлектуальнага плану (напрыклад, літаратурны фемінізм робіць упор на даследаваннях літаратуры, напісанай жанчынамі), культурнай і [[гендар]]най роўнасці і г.д.
 
Ёсць шмат разнавіднасцяў фемінізму, з-за розніцы (у асноўным, этнічнай і палітычнай) сярод яго паслядоўнікаў, а таксама з-за ідэалагічных зменаў, якія адбываюцца ў феміністычным руху.