Кацярына Сабеская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
- 7 categories using HotCat, шаблон
Радок 1:
{{ДД}}
[[Выява:Katarzyna Radziwiłł née Sobieska.PNG|thumb|справа|Кацярына Сабеская]]
'''Кацярына Сабеская''' ({{lang-pl|Katarzyna Sobieska}} [[7 студзеня]] [[1634]], [[Золачаў]] ([[Львоўская вобласць]] ), [[Украіна]] - — [[29 верасня]] [[1694]] года , [[Варшава]]) - — палітычная дзеячка, сястра [[каралі польскія|караля польскага]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя літоўскага]] [[Ян Сабескі|Яна III Сабескага]].
 
== Біяграфія ==
 
Сям'я Сабескіх паходзіла з шляхецкага магнацкага роду герба [[Яніна, герб|Яніна]]. Бацькам Кацярыны быў [[Якуб Сабескі]], кракаўскі кашталян, маці [[Сафія Тэафіла Сабеская|Сафія Тэафіла]], спадчынніца роду Данілевіч. Сям'я жыла ў атрыманых у спадчыну уладаннях прадзеда, [[Станіслаў Жалкоўскі|Станіслава Жалкоўскага]], у [[Жолкаўскі замак|Жолкаўскім замку]]. Выхаваннем Кацярыны займалася маці, дзяўчына не атрымала класічнага адукацыі, дачку рыхтавалі да манастырскага жыцця.
 
Лічыцца, што ў юнацкія гады ў яе адбыўся раман з Дзмітрыем Вішнявецкім, ад якога нарадзіўся яе першы сын, і якога пасля ўсынавіў першы муж Сабескай. У [[1650]] годзе маці выдае Кацярыну замуж за князя [[Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі|Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага]] з [[род Астрожскіх|роду Астрожскіх]], які быў старэйшы за нявесту амаль на 20 гадоў.
[[Выява:Katarzyna Sobieska.jpeg|злева|thumb|Выява Кацярыны Радзівіл (Сабескай) з галерэі [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскага замка]]]]
Пасля смерці мужа ў [[1656]] годзе Кацярына другі раз выйшла замуж у [[1658]] годзе за [[Вялікія падчашыі літоўскія|падчашага Вялікага княства Літоўскага]] [[Міхаіл Казімір Радзівіл|Міхаіла Казіміра Радзівіла]], будучага [[Падканцлеры літоўскія|падканцлера]] і [[Польныя гетманы літоўскія|польнага гетмана літоўскага]].
[[Выява:Труна Кацярыны Сабескай.JPG|справа|thumb|Труна Кацярыны Радзівіл (Сабескай) у [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Нясвіжскім езуіцкім касцёле]]. Побач у меншых трунах знаходзяцца, як лічыцца, яе непаўналетнія дзеці.]]
Разам з мужам прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных каранацыі [[Міхал Вішнявецкі|Міхаіла Вішнявецкага Карыбута]] (у [[1669]]) і роднага брата Яна III (у [[1674]]). Разам з мужам здзейсніла паездку ў [[Італія|Італію]] ([[1677]]-[[1678]]) , наведала [[Венецыя|Венецыю]], [[Ларэта]] і [[Рым]], а на зваротным шляху - — [[Вена|Вену]]. Пасля смерці мужа ў [[1680]] годзе напераменку пражывала ў Варшаве , Жоўкве і [[Явораў|Явораве]]. У [[1691]] годзе пакінула каралеўскі двор.
 
У апішнія гады жыцця займалася дабрачыннасцю, рабіла шмат каштоўных ахвяраванняў кляштарам, касцёлам і іншым дабрачынным установам. [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Нясвіжскаму езуіцкаму касцёлу]] Кацярына падарыла 40 тысяч злотых, там жа і была пахавана. Падчас жыцця яе называлі "«мудрай Кацярынай"», а брат-кароль у найбольш сур'ёзных момантах часта звяртаўся да яе за парадай.
 
Кацярына памерла ў Варшаве [[29 верасня]] [[1694]] года з-за хваробы [[печань|печані]].
 
== Сям'я ==
 
Ад першага шлюбу мела двух дзяцей: Аляксандра Януша Заслаўскага і Тэафілію Людвіку Заслаўскую.
Радок 22 ⟶ 23:
Ад другога: Тэклу Адэлю, Яна і Людовіка, Мікалая Францішка, Багуслава Хрыстафора, Ежы Язэпа і [[Караль Станіслаў Радзівіл, 1669—1719|Караля Станіслава]].
 
== Цікавыя факты ==
У крыпце Нясвіжскага касцёла езуітаў у асобным памяшканні знаходзіцца, як лічыцца, труна Кацярыны Сабескай. Вакол труны размешчаны каля дзясятка маленькіх трун, у якіх, згодна падання, знаходзяцца дзеці Кацярыны Сабескай, якія памерлі ў дзяцінстве. З усіх дзяцей Кацярыны Сабескай толькі [[Караль Станіслаў Радзівіл, 1669—1719|Караль Станіслаў]] дажыў да сталага ўзросту і стаў наступным нясвіжскім ардынатам.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Сабескіх]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1634 годзе]]
[[Катэгорыя:нарадзіліся 7 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1694 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 29 верасня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Золачаве, Львоўская вобласць]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў]]