Віцебскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: +спасылка, літ.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 57:
 
== Гісторыя ==
 
Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з [[1503]] г. пачынаюць карыстацца тытулам [[ваявода|ваяводы]]. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў [[Віцебская зямля|Віцебскай зямлі]] (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі [[Друцкае княства|Друцкага княства]] дастаткова не вывучаны. Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах [[Віцебскі павет|Віцебскага павета]]. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім]]), прызначаліся толькі са згоды мясцовай [[шляхта|шляхты]]. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы [[1565]]—[[1566]] віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў, уведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: [[кашталян]], [[падкаморы]], [[суддзя земскі]] з падсудкам і [[пісар]]ам і інш. Была ўстаноўлена [[харугва]] Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «[[пагоня|Пагоні]]» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з [[1569]] засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода. Першым ваяводай віцебскім быў [[Ю. Глябовіч]].