Розніца паміж версіямі "Размалёўка"

92 байты дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'thumb|Малюнак да размалёўвання '''Размалёўка''' – кніга або старонка...')
Тэг: першае рэдагаванне
 
[[Файл:Гриб раскраска.png|thumb|Малюнак да размалёўвання]]
'''Размалёўка''' – [[кніга]] або старонка з контурнымі малюнкамі для размалёўвання розных кампазіцый алоўкамі, фарбамі, фламастарамі ці іншымі мастацкімі сродкамі. Усе контуры [[Малюнак|малюнка]] ў кнізе ўжо надрукаваны, аднак малюнак, звычайна акрамя чорнага колеру, бескаляровы.<ref>[http://www.vedu.ru/expdic/29242/ РАСКРАСКА - это ... значение слова РАСКРАСКА]</ref>
[[Файл:Грибок раскраска.png|thumb|Размаляванае малюнак]]
 
== Гісторыя ==
Першыя размалёўкі з’явіліся ў 1880 годзе ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], з назвай “The Little Folks’ Painting Book” ад кампаніі McLoughlin Brothers. У 1907 годзе аўтар Richard F. Outcault апублікаваў сваю кнігу “Buster’s Paint Book” з [[Комікс|коміксамі]] для дафарбоўвання, пасля гэтага размалёўкі сталі набіраць папулярнасць.
 
У 1960-я гады надышоў “Залаты час” размалёвак і яны зрабіліся вельмі папулярным таварам у дзіцячых магазінах. У размалёўках былі прадстаўлены ўсемагчымыя малюнкі – ад пыласосаў да аўтмабіляў і герояў розных коміксаў.
 
З 1980-х гадоў некалькі выдаўцоў выдалі адукацыйныя размалёўкі для дарослых, якія прызначаны для вывучэння прадметаў выпускнога ўзроўню, такія як анатомія і фізіялогія, дзе каляровае кадзіраванне і падобныя схемы выкарыстоўваюцца ў якасці дапамогі навучання. Прыклады ўключаюць “Анатамічная кніга размалёвак” (арыгінальная назва “The Anatomy Coloring Book”) і наступную серыю кніг па Wynn Kapit і Lawrence Elson, ад выдавецтва HarperCollins (1990-я гады) і Benlamin Cummings (2000-я гады).
 
== Карысныя ўласцівасці ==
Аднастайныя рухі алоўкам ці кісцю расслабляюць. Магчымасць самастойна выбіраць колеры і ўяўляць вынік у розных колерах развівае творчасць. Працэс стварэння каляровых малюнкаў вельмі просты, вось чаму размалёўванне папулярна не толькі паміж дзяцей, але і паміж дарослых.
 
Дзецям размалёўванне дапамагае асвоіць колеры, формы і больш пазнаць аб навакольнам свеце.
 
== Размалёўкі для дарослых ==
Прыблізна з 2015 года сталі набіраць папулярнасць размалёўкі для дарослых. Напрыклад, у красавіку гэтага года дзве кнігі з размалёўкамі занялі вышэйшыя пазіцыі па продажах на сайце Amazon<ref>{{Cite web|accessdate = 2016-01-24|title = The top two best-selling books on Amazon right now are colouring books for adults. Seriously|url = http://news.nationalpost.com/arts/books/the-top-two-best-selling-books-on-amazon-right-now-are-colouring-books-for-adults-seriously|publisher = National Post}}</ref>.
 
Размалёўкі для дарослых даступны ў друкаваным выглядзе: альбомы, кнігі<ref>{{cite web|url=https://www.johannabasford.com/books/|title=Johanna Basford Coloring Books}}</ref>, блакноты, штодзённікі<ref>{{cite web|url=https://coloringnotebook.com|title=Adult Coloring Pages in your Paper Notebook}}</ref>. Аднак так жа яны прапаноўваюцца ў лічбавым выглядзе<ref>{{cite web|url=https://sarahrenaeclark.com|title=Sarah Renae Clark's coloring pages}}</ref>. Такія размалёўкі можна не толькі спампаваць і распячатаць, але і размалёўваць адразу ў электронным асяроддзі з дапамогай розных графічных інструментаў, прызначаных для гэтага. У пісьме для Washington Post Dominic Bulsuto прапанаваў, што тэндэнцыя распаўсюджвання размалёвак для дарослых у лічбавым выглядзе садзейнічае распаўсюджванню жанру, адзначыўшы, что адносна ананімны характар працэса дазваляе людзям адчуваць сябе больш упэўненымі і не адчуваць такой збянтэжанасці, як пры куплі ў рэальным жыцці.
 
11

правак