Вігвам: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Відавочна, вігвам — адзін з найстаражытнейшых тыпаў жытла. Вігвамападобныя будынкі выяўлены [[археалогія|археолагамі]] нават на тэрыторыі [[Еўропа|Еўропы]] (каля 11 000 гадоў таму)<ref>[http://www.independent.co.uk/life-style/history/archaeologists-discover-britains-oldest-home-2048927.html Archaeologists discover Britain's oldest home]</ref>. Даследаванне стаянак палеаіндзейцаў паказвае, што яны таксама карысталіся круглявымі хацінамі са слупом у цэнтры<ref>[http://cwva.org/area_prehistories/kvprehistory-maslowski.html Robert F. Maslowski, The Kanawha Valley and its Prehistoric People]</ref>. [[Алганкіны]], што ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. насялялі лясную зону ўсходняга ўзбярэжжа і Вялікіх азёр [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] выкарыстоўвалі слова ''wīkwām'' адносна любога тыпа жытла. Прычым, яны будавалі самыя розныя па форме хаціны з розных матэрыялаў<ref>[https://books.google.by/books?id=8-AOZYVQBGIC&pg=PA129&lpg=PA129&dq=wigwam+archaeology&source=bl&ots=NBvGXG_Ij6&sig=nzE6HOg-3Qim9xCVLjnD64Bkx5M&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj5_Jer37rSAhULiCwKHUTmCRYQ6AEINDAG#v=onepage&q&f=false Mary C. Beaudry, Documentary Archaeology in the New World], p. 129</ref>. [[Каркас]]ныя пабудовы ў форме [[купал]]у, дзе [[сцяна|сцены]] адначасова з'яўляліся [[дах]]ам былі шырока распаўсюджаны ў плямён, што былі вымушаны сезонна перамяшчацца па пэўнай тэрыторыі, паколькі адначасова займаліся [[паляванне]]м і [[земляробства]]м. Нават тыя плямёны, што пад уздзеяннем еўрапейцаў пачыналі весці аселы лад жыцця, захоўвалі тыповую купалападобную канструкцыю, хаця стацыянарныя вігвамы патрабавалі лепшага ацяплення і часам — ваеннага ўмацавання.
 
== Канструкцыя ==