Пераменная зорка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
З гэтай прычыны такія зоркі называюць фізічнымі пераменнымі, у адрозненне ад [[Падвойныя зоркі#Зацьменна-падвойныя зоркі|зацьменна-пераменных]] зорак. У залежнасці ад характару працэсаў, якія праходзяць унутры зоркі, фізічныя пераменныя зоркі падзяляюць на пульсуючыя і эруптыўныя. У пульсуючых пераменных зорках адбываюцца перыядычныя ваганні бляску (напрыклад, [[цэфеіды]], зоркі тыпу RR Ліры, [[мірыды]]). Эруптыўныя зоркі праяўляюць сваю пераменнасць у выгляде ўспышак, што тлумачацца выкідамі рэчыва (напрыклад, [[новая зорка|новыя]] і [[Звышновая зорка|звышновыя]] зоркі).
 
Усе пераменныя зоркі маюць спецыяльныя абазначэнні, калі ім раней не былі прысвоены літары грэчаскага алфавіта. У кожным сузор'і першыя 334 пераменныя зоркі абазначаюцца паслядоўнасцю літар лацінскага алфавіта ''R, S, T, …, Z, RR, RS, …, RZ, SS, ST, …, ZZ, AA, …, AZ, QQ…'' з дабаўленнем назвы адпаведнага [[сузор'е|сузор'я]]. Наступныя пераменныя зоркі, якім не хапіла камбінацый гэтых літар у сваім
сузор'і, абазначаюцца ''V 335, V 336'' і г. д.