Розніца паміж версіямі "Алесь Суша"

5 401 байт дададзены ,  3 гады таму
{{Значэнні|Суша}}
[[File:Алесь Сушаў Музеі кнігі.jpg|thumb|Алесь Суша ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]]
'''Алесь СУША''', '''Алякса́ндр Алякса́ндравіч СУ́ША''' — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]]. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]]. Кандыдат культуралогіі.
 
== Біяграфія ==
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.
 
Аўтар больш 250350 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).
 
Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).
 
Адзін з арганізатараў і каарданатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.
 
== Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ==
Алесь Суша з'яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.
 
У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)<ref>http://budzma.by/news/u-minsku-prezentavali-bibliyu-skaryny-fota.html</ref>.
 
У 2012–2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін<ref>http://blr.belta.by/culture/view/kembrydzh-peradau-belarusi-lichbavuju-kopiju-vydannja-skaryny-45286-2016/</ref><ref>http://zviazda.by/be/news/20160401/1459541856-z-vyalikabrytanii-vyarnulasya-lichbavaya-kopiya-knigi-skaryny</ref>. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.
 
У 2013–2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
 
У 2015–2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання “Малой падарожнай кніжкі” Ф.Скарыны ў Беларусь.
 
З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)
 
Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:
* Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 119 с.<ref>http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/9995/</ref>
* Францыск Скарына. Чалавек свету. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 128 с. <ref>http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10495/</ref>
* Францыск Скарына. Чалавек-легенда. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 112 с. <ref>http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10596/</ref>
* Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 303 с.<ref>http://www.belta.by/culture/view/kniga-frantsisk-skorina-chelovek-mira-budet-predstavlena-na-vystavke-jarmarke-v-minske-231426-2017/</ref><ref>http://bel-en.by/catalog/science/10946/</ref>
З'яўляецца складальнікам зборніка п’ес “Францыск Скарына і сучаснасць” (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара “Са слаўнага горада Полацка” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў “Асветнік з Полацка” (Мінск: Беларусь, 2016), “Вільня часоў Францыска Скарыны” (Мінск: НББ, 2016) і інш.
 
== Бібліяграфія ==
* [http://old.nlb.by/press/show_article.php?id=3847 Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага] // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
* Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
* Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца [[Аляксандр Надсан|Аляксандра Надсана]]. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
* [http://content.nlb.by/content/dav/nlb/DDC/DED/B/nbb_print/nbb_in_print_01394.pdf Асветніцтва] // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
* Баброўскі Міхаіл // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.353-354.
* Багушэвіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.401-402.
* Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
* [http://content.nlb.by/content/dav/nlb/DDC/DED/B/nbb_print/nbb_in_print_01591.pdf Дакументальная спадчына Якуба Сушы] : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
 
== Складанне электронных выданняў ==
А.Алесь Суша з'яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:
* Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
* Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda's heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
* 2013 — [[Баркулабаўскі летапіс|Баркалабаўскі летапіс]] (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
* 2013 — [[Сімяон Полацкі]]. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
* 2014 — Кніжная спадчына [[ФранцыскТураўскае Скарына|Францыска СкарыныЕвангелле]]: Кніга Быцця; Кніга Выхад; Кніга Лявіт; Кніга Лічбы; Кніга Другі Закон — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, навуковыяагульная рэдакцыя, артыкулынавуковае дадаследаванне кожнагапра томапомнік, адказны за выданне;
* 2014-2017 Кніжная спадчына [[ТураўскаеФранцыск ЕвангеллеСкарына|Францыска Скарыны]]: 20 тамоў — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя,навуковыя навуковаеартыкулы даследаваннеда пракожнага помніктома, адказны за выданне.
 
== Спасылкі ==
* [http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar4502&strq=l_siz%3D20 Інфармацыя на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]
* [http://mab.org.by/udzielnik/susa-alies Інфармацыя на сайце Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]
 
{{DEFAULTSORT:Суша Алесь}}
Ананімны ўдзельнік