Розніца паміж версіямі "Вігвам"

9 байтаў дададзена ,  4 гады таму
Для ўзвядзення вігвамаў выбіралася пляцоўка з роўнай паверхняй звычайна ў форме [[кола]] або [[авал]]у. Далей ладзіўся [[каркас]] з драўляных жэрдак. У [[лес|лясной]] зоне паўночнага ўсходу [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] выбіраліся маладыя гнуткія дрэвы да 5 м у даўжыню. На [[Вялікія раўніны|Вялікіх раўнінах]] вікіяпы будавалі з галін вярбы.
 
Жэрдкі згіналі ў форме [[арка|аркі]] і замацоўвалі па краях пляцоўкі. У некаторых выпадках жэрдкі звязваліся над цэнтрам пляцоўкі. Для захавання планіроўкі ў час будоўлі ў цэнтры пляцоўкі ставілася прамое бервяно, над якім сшаплялі каркас. Для ўстойлівасці да вертыкальных жэрдак прымацоўваліся больш тонкія, што ішлі паралельна зямлі. Жэрдкі шчапляліся адна да адной з дапамогай палосак [[Флаэма|лубу]] і карэння [[Хвоя|хвоі]]. [[Купал]]ападобная форма павінна была абараніць жытло ад частых [[Атмасферныя ападкі|атмасферных ападкаў]].
 
Падрыхтаваны каркас пакрывалі [[кара, біялогія|карою]], [[скура]]мі дзікіх жывёл, [[салома|саламянымі]] і [[Ліст|лісцянымі]] матамі, якія сшываліся разам для воданепранікальнасці. Знутры для ацяплення таксама выкарыстоўваліся саламяныя маты. У адрозненні ад знешніх, яны дэкараваліся. Падлогу пакрывалі хваёвымі галінамі, у зімовы перыяд — яшчэ і скурамі. Агмень уяўляў сабою яміну, вакол якой ладзілі земляную платформу.
autoeditor
32 362

праўкі