Кіеўская культура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2732554 (translate me)
др афармленне
Радок 1:
'''Кіеўская культура''' — археалагічная культура плямён, якія II—III — сярэдзіне V ст н.э. жылі на сучаснай тэрыторыі [[Кіеўская вобласць|Кіеўскай]] (Поўнач), [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] і [[Сумская вобласць|Сумскай]] абласцей [[Украіна|Украіны]], на усходе [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] і поўдні [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] абласцей [[Беларусь|Беларусі]], поўдзень [[Бранская вобласць|Бранскай]] і захад [[Курская вобласць|Курскай]] абласцей [[Расія|Расіі]]. Вылучыў у [[1953]] г. украінскі археолаг [[Валянцін Мікалаевіч Даніленка|В. М. Даніленка]]. Назва ад помнікаў, выяўленых у [[Кіеў|Кіеве]] і яго наваколлі. Насельніцтва жыло на селішчах плошча 0,5 — 2 га (зрэдку да 6-8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4 — 1,2 м, плошча 8 — 24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыбінёй 0,2 — 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і іншае) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваныпосуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, [[Свярдло|свердлы]], [[нажніцы]], сярпы, [[Зброя|зброю]] і іншае; з косці — [[Іголка|іголкі]], [[спіцы]], [[Шыла|шылы]]; з гліны — [[Тыгель|тыглі]], льячкі, [[грузіла|грузілы]], прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, [[жорны]]. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і іншае). З рымскіх правінцый на тэрыторыі плямён Кіеўскай культуры траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Большасць даследчыкаў лічыць, што Кіеўская культура сфарміраваля на аснове позназарубінецкіх старажытнасцейз уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Існуе меркаванне, што насельніцтва Кіеўскай культуры — продкі славян, некаторыя лічаць іх усходнімі балтамі. Найбольш вядомыя помнікі кіеўскай культуры на Беларусі — [[Тайманава]], [[Новы Быхаў]].
 
=== Літаратура ===
 
=== На англійскай мове ===
* Magosci, P.R. A History of Ukraine. — Toronto: University of Toronto Press, 1996. ISBN 0-8020-7820-6.
 
=== На беларускай мове ===
* Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя. — Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993.
 
=== На польскай мове ===
* Błażejewski, A. Starożytni Słowianie. — Wrocław: Ossolineum, 2007
 
=== На рускай мове ===
* Русанова, И. П. Славянские древности VI—IX вв. между Днепром и Западным Бугом. — М.: Наука, 1973.
* Седов, В. В. Славяне в раннем Средневековье. — М., 1995
 
=== На украінскай мове ===
* Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2
 
 
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
{{Славянскія культуры жалезнага веку}}
 
[[Катэгорыя:Археалогія]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]