Розніца паміж версіямі "Інструкцыя па транслітарацыі"

няма тлумачэння праўкі
(арфаграфія)
[[Файл:Belarusian Latin Alphabet in Minsk.jpg|міні|Указальнік на [[Верхні Горад|Высокім Рынку]] ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь]]
'''Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́ту''' — метад [[раманізацыя беларускай мовы|запісу лацінскім пісьмом]] беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні мапаўкарт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).<ref>Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).</ref> Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.
 
У лютым 2013 года інструкцыя была рэкамендаваная [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый]] у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў<ref>[http://www.eki.ee/wgrs/rom1_be.htm REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES]</ref><ref>[http://www.eki.ee/wgrs/res/res_10_6.htm Resolution X/6 (2012):Romanization of Belarusian geographical names]</ref>.
Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нормы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання. Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацверджаным напісаннем на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове, пры гэтым магчымыя выпраўленні скажэнняў.
 
Пры гэтым правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы іншых краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (тапонімы перадаюцца на мапахкартах у адпаведнасці з нацыянальнай формай напісання кожнай з дзяржаў) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылічнай сістэмай пісьма (назвы тапонімаў перадаюцца ў адпаведнасці з сістэмамі лацінізацыі геаграфічных назваў гэтых дзяржаў).
 
Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання праз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.
'''Заўвагі:'''
{{Reflist|group=*}}
 
== Гісторыя ==
Першая рэдакцыя Інструкцыі па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] беларускіх геаграфічных назваў была афіцыйна зацверджаная ў 2000 годзе, але пра гэта шырока не паведамлялася. У кастрычніку 2006 года ў [[Горад Талін|Таліне]] на канферэнцыі экспертаў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] па тапаніміцы было прынятае рашэнне, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасці беларускай арфаэпіі. Пры гэтым галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] стваралася на падставе [[беларускі лацінскі алфавіт|беларускай лацінкі]], якая была распрацаваная [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]],<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4374&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=5&combo_calyear=2009 ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў] // [[Наша Ніва]], 17 кастрычніка 2006 г.</ref> хоць беларускай лацінкай у поўным сэнсе яна не з'яўляецца, бо ёсць выключна [[Сістэмы транслітарацыі|сістэмай транслітарацыі]].
 
=== Змены і дапаўненні ===
У 2006 і 2007 гадах у фармулёўку Пастановы і спосаб [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] ўносіліся змены, асноўныя з якіх палягалі ў перадачы літары «ў» як «ŭ» замест «ú», і спалучэнняў літар «дзь», «зь», «ль», «нь», «сь», «ць» як «dź», «ź», «ĺ», «ń», «ś», «ć» адпаведна замест ранейшых спалучэнняў «dz'», «z'», «l'», «n'», «s'», «c'»; перастаў выкарыстоўвацца апостраф.
 
== Гл. таксама ==
8 671

праўка