Інструкцыя па транслітарацыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 107:
 
== Гісторыя ==
Першая рэдакцыя Інструкцыі па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] беларускіх геаграфічных назваў была афіцыйна зацверджаная ў 2000 годзе, але пра гэта шырока не паведамлялася. У кастрычніку 2006 года ў [[Горад Талін|Таліне]] на канферэнцыі экспертаў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] па тапаніміцы было прынятае рашэнне, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасці беларускай арфаэпіі. Пры гэтым галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] стваралася на падставе [[беларускі лацінскі алфавіт|беларускай лацінкі]], якая была распрацаваная [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]],<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4374&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=5&combo_calyear=2009 ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў] // [[Наша Ніва]], 17 кастрычніка 2006 г.</ref> хоць беларускай лацінкай у поўным сэнсе яна не з'яўляецца, бо ёсць выключна сістэмай транслітарацыі. У 2013 годзе Інструкцыя была зацверджаная Працоўнай групай [[ААН]] па геаграфічных назвах (United Nations Group of Experts on Geographical Names) у якасці сістэмы транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі<ref>[http://www.eki.ee/wgrs/rom1_be.htm REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES Compiled by the UNGEGN Working Group on Romanization Systems Version 4.0, February 2013]</ref>.
 
=== Змены і дапаўненні ===
У 2006 і 2007 гадах у фармулёўку Пастановы і спосаб [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] ўносіліся змены, асноўныя з якіх палягалі ў перадачы літары «ў» як «ŭ» замест «ú», і спалучэнняў літар «дзь», «зь», «ль», «нь», «сь», «ць» як «dź», «ź», «ĺ», «ń», «ś», «ć» адпаведна замест ранейшых спалучэнняў «dz'», «z'», «l'», «n'», «s'», «c'»; перастаў выкарыстоўвацца апостраф.
 
== Выкарыстанне ==
{{external media
| topic = Схема ліній Мінскага метрапалітэна, прадубляваная паводле Інструкцыі
| subtopic =
| font-size =
| image1 = [http://gdb.rferl.org/8BECBA33-FC0B-45F0-AF16-B9B3BDD4608B_mw1024_n_s.jpg Схема ліній]
| image2 = [http://gdb.rferl.org/3A002AC4-D806-4349-9AF2-379E14C2D21F_mw1024_n_s.jpg Станцыі па адной лініі]
}}
Адной з першай картаў, якія былі выдадзеныя з выкарыстаннем правіл [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] паводле Інструкцыі, была турысцкая мапа Беларусі, выдадзеная ў 2005 годзе Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі. Назвы геаграфічных назваў у ёй прыводзіліся ў адпаведнасці з рэдакцыяй Інструкцыі, якая дзейнічала на той час: «Barysaú», «Červien´» «Mar´ina Horka».<ref>[http://web.archive.org/web/20070818163012/lacinka.org/?p=36 Некаторыя часткі карты]</ref>
 
Праз некалькі гадоў рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгеадэзія» былі выдадзеныя новыя карты, назвы ў якіх адпавядалі дзейнай выпраўленай рэдакцыі Інструкцыі. Прыблізна ў той самы час у цэнтры [[Мінск]]а з'явіліся ўказальнікі на гістарычныя раёны горада і станцыі метро, назвы на якіх былі перададзеныя ў адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі.
 
У жніўні 2009 года кампанія [[Google]] у сваім сэрвісе карт Google Maps адкрыла магчымасць рэдагавання карты [[Беларусь|Беларусі]], праз некаторы час з'явілася магчымасць дадаваць напісанне паводле Інструкцыі.
 
Пашырэнне выкарыстання Інструкцыі адбылося перад [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|Чэмпіянатам свету па хакеі з шайбай 2014]] у Мінску. Пасля чэмпіянату свету пашырэнне ўжывання лацінкі ў навігацыі працягнулася. Лацінкай прадубляванае напісанне назваў станцый на схемах [[Мінскі метрапалітэн|Мінскага метрапалітэна]], турыстычныя вулічныя мапы, указальнікі, шыльды з назвамі вуліц на дамах<ref>{{cite web|url = http://budzma.by/news/belaruskaya-lacinka-vyartaecca-na-mapy.html|title = Беларуская лацінка вяртаецца на мапы|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 29 жніўня 2012|month = |year = |work = |publisher = budzma.by|location = |page = |pages = |at = |language = |trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 1 сакавіка 2017|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref><ref>{{cite web|url = http://citydog.by/post/zaden-anshlag/|title = За оперным театром стали вешать новые таблички с адресами|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = 12 чэрвеня 2016|month = |year = |work = |publisher = citydog.by|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = https://archive.is/8HPHB|archivedate = 1 сакавіка 2017|accessdate = 1 сакавіка 2017|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==