Яцвягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Тыя яцвягі, якія засталіся ў Панямонні, зліліся з [[літва, племя|літвой]] і [[славяне|славянамі]]<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>. У XIII—XIV стст. у Верхнім Панямонні былі шырока распаўсюджаны каменныя магілы. У канцы XIX ст. [[А. А. Спіцын]] інтэрпрэтаваў іх як «помнікі рускага насельніцтва Чорнай Русі»<ref>''Спицын А. А.'' Предполагаемые древности Черной Руси // Записки Императорского Русского археологического общества. Новая серия. Т. XI. Вып. 1-2. СПб., 1899. С. 303-310</ref>. У 1960-я гады [[Ф. Д. Гурэвіч]] прыйшла да высновы, што магілы пакінула мяшанае насельніцтва Верхняга Панямоння (мазавецкія, прускія, літоўскія, яцвяжскія і латышскія бежанцы — усе яны спавядалі "афіцыйнае язычніцтва"<ref>''Гуревич Ф. Д.'' Древности Белорусского Понеманья. С. 121-130, 139-141</ref><ref>Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках. Москва, 2014. С. 126</ref>). [[Ала Віктараўна Квяткоўская|А. В. Квяткоўская]], якая да 1998 г. раскапала большасць з іх, настойвала на тым, што ўсе каменныя могільнікі былі пакінуты яцвягамі, якія з XI і аж па XIX ст. захоўвалі сваю мову, этнічную адасобленасць і язычніцкую рэлігію<ref>''Квятковская А. В.'' Ятвяжские могильни­ки Беларуси ((конец ХІ-ХѴІІ вв.). Вильнюс, 1998</ref>. Аднак гэтыя высновы А. Квяткоўскай былі крытычна разгледжаны беларускімі навукоўцамі (напр. А. Мядзведзеў, [[Генадзь Мікалаевіч Семянчук|Г. Семянчук]])<ref>Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках. Москва, 2014. С. 125-126</ref>. Распаўсюджанне каменных магіл на тэрыторыі Панямоння звязваюць з хрысціянізацыяй і сацыяльным спаборніцтвам на балта-славянскай перыферыі: знаходкі бронзавых крыжыкаў канца XII—XIII стст. у каменных магілах; прысутнасць у падгалоўі магільных камянёў з выявамі крыжа; дамінаванне ў большасці пахаванняў абраду ігумацыі (нярэдка з трунамі — у позніх пахаваннях) у каменных магілах; выкарыстанне некаторых магільнікаў неперарыўна з XIII па XVI ст. — да эпохі несумненнага панавання хрысціянства<ref>Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках. Москва, 2014. С. 127.</ref>.
 
Летапіс называе шэраг імёнаў яцвяжскіх князёў, характэрных для заходнябалцкіх моўных груп. Крыніцы ведаюць князёў Скамонта і Борута, якія загінулі ў бітве з Васількам Валынскім у сярэдзіне XIII ст., пазней — другога [[Комант|Скамонта]] (напэўна, князя Судавы), які вызначыўся ў барацьбе з тэўтонцамі. У 1273 годзе мір з Валынню падпісваюць князі Мінтэле, Шурпа, Мудзейка і Песціла. У 1282 князь Кантэгерд з дружынай перайшоў на службу да Ордэна.

Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ у 6 т. Т. 3. С. 195.</ref>. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што [[Трайдзень|Трайдзень (Трайдзен)]] быў яцвяжскім князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>. А «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>.
 
Паводле [[Мельнскі мір|Мельнскага міру]] ([[1422]]) амаль уся земля яцвягаў адыйшла да [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. Апошнія звесткі пра яцвягаў у рускіх летапісах датуюцца сярэдзінай XIII ст., у польскіх храністаў — у XV—XVI ст. Яцвяжскія землі былі заселены ў значнай ступені славянамі, усходнімі і ляшскімі (польскімі); паступова яцвягі былі славянізаваныя, а паўночна-ўсходняя ўскраіна Яцвягіі ўвайшла ў тэрыторыю фарміравання літоўскай народнасці<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=427 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 419.]</ref>. Яцвягі асіміляваліся і зніклі, прынялі ўдзел у фармаванні такіх народаў як [[літоўцы]] (у [[Сувалкія|Сувалкіі]]), [[палякі]] (на [[Падляшша|Падляшшы]]) і [[беларусы]] (у [[Панямонне|Панямонні]]).