Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 94:
У канечным выніку з'езд прыняў рэзалюцыю аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, але не канкрэтызаваў яе форму і не выпрацаваў практычных мер па яе рэалізацыі. Галоўным жа вынікам з'езда стала адсоўванне ліберальнага крыла беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху (на чале якога стаяў Раман Скірмунт і [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|БНПС]]) ад кіраўніцтва — праз ліквідацыю Беларускага Нацыянальнага Камітэта і стварэнне замест яго [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]], куды ўвайшлі галоўным чынам прадстаўнікі [[БСГ]]<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)... С. 183; ''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 77.</ref>. У выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады ўвайшлі [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Язэп Лёсік]] (старшыня), [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]], [[Усевалад Сцяпанавіч Фальскі|Усевалад Фальскі]], В. Лявіцкі і [[Уладзіслаў Галубок]]<ref>''Богданович, Е.Г.'' Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)... С. 11; ''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13.</ref>. [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый]] павінна была ўжо прадстаўляць арганізацыі толькі «поўнасцю дэмакратычныя», што па тагачаснай тэрміналогіі і рэаліях азначала [[сацыялізм|крайне левыя (сацыялістычныя)]] — з іх ідэяй нацыяналізацыі ўсёй зямлі без грашовай кампенсацыі ранейшым уласнікам<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 131.</ref><ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 27.</ref>.
 
На думку беларускага гісторыка [[Алег Латышонак|Алега Латышонка]], у пераломны момант гісторыі, калі ўзнікалі рэальныя перспектывы атрымання [[Беларусь|Беларуссю]] доўгачаканай палітычнай суб'ектнасці ў форме палітычнай аўтаноміі і калі патрэбна было кансалідаваць сілы ўсіх беларускіх арганізацый на аснове салідарнасці і кампрамісу, быў скасаваны кансерватыўны БНК, а рыторыка «класавай барацьбы» і «класавых інтарэсаў» узяла верх над інтарэсамі агульнанацыянальнымі<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 131.</ref>. З высновамі Алега Латышонка пагадзілася і [[Дарота Міхалюк]], якая ў сваім даследаванні адзначыла: ''«Складана пазбавіцца ўражання, што прыхільнікі сацыяльнага радыкалізму ў патрэбны момант не здолелі падняць беларускія палітычныя інтарэсы над сацыяльнымі»''<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... С. 141.</ref>.
{{зноскі}}