Філасофія жыцця: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Філасофія жыцця
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
'''"Гістарычны" варыянт'''. Прадстаўнікі:В. Дзільтэй, Г. Зіммель, Х. Артэга-і-Гасет. Зыходзіць у інтэрпрэтацыі "жыцця" з непасрэднага ўнутранага перажывання, як яно раскрываецца ў сферы гістарычнага досведу духоўнай культуры. Калі ў іншых варыянтах жыццёвы пачатак разглядаецца як вечны нязменны прынцып быцця, то тут увага прыкавана да індывідуальных формаў рэалізацыі жыцця, яе непаўторных, унікальных культурна-гістарычных выяў. Пры гэтым Філасофія жыцця не ў стане пераадолець рэлятывізм, звязаны з растварэннем усіх маральных і культурных каштоўнасцяў у струмені "жыцця", гісторыі. Характэрнае адштурхванне ад механістычнага прыродазнаўства прымае форму пратэсту супраць натуральнанавуковага разгляду духоўных з'яў наогул, што прыводзіць да спроб распрацаваць адмысловыя метады спазнання духу (герменеўтыка ў Дыльтэя і канцэпцыя разумнай псіхалогіі, марфалогія гісторыі ў Шпэнглера). Антытэза арганічнага і механічнага паўстае ў гэтым варыянце Філасофіі жыцця ў выглядзе проціпастаўлення культуры і цывілізацыі.
Іншы варыянт Філасофіі жыцця звязаны з тлумачэннем "жыцця" як нейкай касмічнай сілы, "жыццёвага парыву" (Бергсан), сутнасць якога - у бесперапынным прайграванні сябе і творчасці новых формаў; субстанцыя жыцця - чыстая "працягласць", зменлівасць, спасціганутая інтуітыўна.
--[[Удзельнік:Герасімчык|Герасімчык]] 00:26, 27 Студзень 2009 (UTC)