Вячаслаў Леанідавіч Насевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
др арф.
Радок 27:
'''Вячаслаў Леанідавіч Насевіч''' (нар. {{ДН|20|7|1957}}, {{МН|Віцебск||горад Віцебск}}, [[Беларусь]]) — беларускі [[гісторык]], [[кандыдат гістарычных навук]] (1991).
 
Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытуце гісторыі]] [[НАН Беларусі]] (з 1982), у Камітэце па архівамархівах і справаводствусправаводстве, на чале аддзелуаддзела дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі (з 1998).
 
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, [[генеалогія]], гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
 
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «[[Беларуская Энцыклапедыя|Беларускай энцыклапедыі]]», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп'ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==