Філасофія жыцця: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Філасофія жыцця}} — філасофская плынь канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.
 
Сфарміравалася ў Германіі. У яе філасофскіх вытокаў быў Ніцшэ з яго крытыкай сучаснай навукі. Лозунг: "Абарона аўтаноміі гістарычнай навукі перад прыродазнаўствам".
 
Выдзеліла ў якасці зыходнага паняцця "жыццё" як інтуітыўна спасцігальную цэласную рэальнасць, не тоесную ні духу, ні матэрыі. Адной з перадумоў яе ўзнікнення была адмова некаторых філосафаў ад гегельянства і нават, як следства, зварот да філасофіі Канта.
Паняцце "жыццё" шматзначна і па-рознаму тлумачыцца ў розных варыянтах Філасофіі жыцця.
Радок 7 ⟶ 9:
 
'''"Гістарычны" варыянт'''. Прадстаўнікі:В. Дзільтэй, Г. Зіммель, Х. Артэга-і-Гасет. Зыходзіць у інтэрпрэтацыі "жыцця" з непасрэднага ўнутранага перажывання, як яно раскрываецца ў сферы гістарычнага досведу духоўнай культуры. Калі ў іншых варыянтах жыццёвы пачатак разглядаецца як вечны нязменны прынцып быцця, то тут увага прыкавана да індывідуальных формаў рэалізацыі жыцця, яе непаўторных, унікальных культурна-гістарычных выяў. Пры гэтым Філасофія жыцця не ў стане пераадолець рэлятывізм, звязаны з растварэннем усіх маральных і культурных каштоўнасцяў у струмені "жыцця", гісторыі. Характэрнае адштурхванне ад механістычнага прыродазнаўства прымае форму пратэсту супраць натуральнанавуковага разгляду духоўных з'яў наогул, што прыводзіць да спроб распрацаваць адмысловыя метады спазнання духу (герменеўтыка ў Дыльтэя і канцэпцыя разумнай псіхалогіі, марфалогія гісторыі ў Шпэнглера). Антытэза арганічнага і механічнага паўстае ў гэтым варыянце Філасофіі жыцця ў выглядзе проціпастаўлення культуры і цывілізацыі.
 
Іншы варыянт Філасофіі жыцця звязаны з тлумачэннем "жыцця" як нейкай касмічнай сілы, "жыццёвага парыву" (Бергсан), сутнасць якога - у бесперапынным прайграванні сябе і творчасці новых формаў; субстанцыя жыцця - чыстая "працягласць", зменлівасць, спасціганутая інтуітыўна.
 
--[[Удзельнік:Герасімчык|Герасімчык]] 00:26, 27 Студзень 2009 (UTC)
[[Катэгорыя:Філасофія]]