Рагава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
 
Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме - сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: "Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г."; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: "Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича"; Евангелле ў 1/4 л. - таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, - "дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.".
 
Станам на [[1874]] год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак [[Пухлякі]], [[Грыні]], [[Жукі]], [[Галавачы]], [[Касачы]], [[Шчадроўшчына]], [[Мідраўшчына]], [[Пецькавічы]], [[Хацянаўшчына]], [[Бахметаўка]], [[Горы]], [[Агаркі]], [[Кісялі]], [[Ермакі]], [[Раўкуцевічы]] і [[Камкі]]<ref>Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. №14 1876)</ref>.
 
У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: "Во владение церкви - 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей - 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам".