Пасхал: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стварыў старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 16:02, 11 сакавіка 2017

Пасхал – вялікая свечка, якая ўжаваецца ў Каталіцкім Касцёле і ў некаторых іншых хрыціянскіх царквах падчас пасхальных цэлебрацый.

Пасхалы ў Нідэрландах.
Пасхал ля купелі

Пасхал запальваецца ад агню, які святар благаслаўляе падчас Літургіі святла на пачатку святой Імшы Пасхальнай вігіліі. На гэтай свечцы змяшчаецца выява крыжа, грэцкія літары альфа і амега (пар. Ап 1, 8), лічбы бягучага года, а таксама пяць зерняў ладану (пяць сімвалічных цвікоў) на ўспамін пяці ранаў Хрыста. Пасхал з’яўляецца сімвалам Хрыста і запальваецца падчас урачыстых цэлебрацый на працягу Велікоднага перыяду. У іншы час пасхал захоўваецца ў баптыстэріі і запальваецца падчас удзялення сакрамэнту хросту, а ад яго запальваюцца свечкі новаахрышчаных. [1]

Заўвагі

Спасылкі