Розніца паміж версіямі "Мацей Стрыйкоўскі"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: вікіфікацыя using AWB)
Паходзіў са шляхецкага роду. У [[1561]] скончыў прыхадскую школу ў [[Бжэзіны|Бжэзінах]]. У [[1567]]—[[1570]] вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях [[ВКЛ]]. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці [[Ульскі замак|Улы]] (жнівень 1568) і абароне [[Віцебск]]а (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам [[Аляксандр Гваньіні|Аляксандра Гваньіні]], у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]]. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў [[Асманская імперыя|Асманскую імперыю]]. У 1576—1578 жыў пры [[двор сюзерэна|двары]] [[Алелькавічы|Алелькавічаў]] у [[Капыль|Капылі]] і [[Слуцк]]у. У 1579 з пратэкцыі [[Мельхіёр Гедройц|Мельхіёра Гедройца]] стаў канонікам Жамойцкім (у [[Варняй|Медніках]]) і пробашчам у [[Юрбаркас|Юрбарку]]. Найбольш вядомая праца — ''Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі'' (1582).
 
== Творчасць ==
== Творчасць<ref>[http://adverbum.org/macej-stryjkouski Тэкст напісан у адправеднасці з фільмам «Гісторыя пад знакам «Пагоні». Ч. 78: Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ]</ref> ==
У [[1574]] г. Мацей Стрыйкоўскі выдаў сваю першую паэму — «Ганец цноты». У [[1577]] г. ім напісана другая паэма, якая не была надрукавана — «Пра пачаткі і справы рыцарскія слаўнага народа літоўскага». Паэма апісвала падзеі з гісторыі ВКЛ і абапіралася на [[Хроніка Быхаўца|«Хроніку Быхаўца»]]. Наступнай паэмай Стрыйкоўскага стала «Бітва на Уле», якая была прысвечана разгрому маскоўскага войска. Аўтар удакладняе сюжэт пра смерць маскоўскага ваяводы Шуйскага ад рукі простага беларускага селяніна: гэты селянін затым быў пакараны гетманам Радзівілам за рабаўніцтва забітага.
 
* Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
* Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0
 
== Спасылкі ==
* [http://adverbum.org/macej-stryjkouski Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ. Фільм «Гісторыя пад знакам «Пагоні»] — adverbum.org
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}