Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
[[Выява:Jan Czerski.jpg|thumb|Іван Чэрскі]]
'''Іван Дзяменцьевіч Чэрскі''', '''Ян Дамінікавіч Чэрскі''' ({{ДН|15|5|1845|3}}, ф. Свольна [[Дрысенскі павет|Дрысенскага павета]], цяпер {{МН|Верхнядзвінскі раён|у Верхнядзвінскім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|7|7|1892|25|6}}, пас. Калымскі) — геолаг і географ, даследчык [[Сібір]]ы.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце (1860-63). Удзельнічаў у [[паўстанне 1863-1864|паўстанні 1863—1864 гадоў]] за што быў выключаны з 4-га курса, пазбаўлены дваранства, грамадзянскіх правоў і высланы ў Сібір салдатам. Быў асуджаны на бестэрміновую ссылку, пакаранне адбываў у [[Омск]]у.
 
Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869 г. у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У 1871 запрошаны Сібірскім аддзелам імператарскага [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]] ў [[Іркуцк]], дзе працаваў пад кіраўніцтвам [[Аляксандр Чаканоўскі|А. Чаканоўскага]].
 
Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885 па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай АН пераехаў у [[Пецярбург]], дзе абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры.
 
У 1891 г. І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк [[Калыма]] і [[Індыгірка]]. Адчуваючы сябе блага, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў іх абавязкова скончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр у нізоўях Калымы, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі [[Амалон]].
 
== У навуцы ==
Радок 22:
У заімцы Калымскае ў [[1943]] быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков».
 
Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) [[Хрыбет Чэрскага, Усходняя Сібір|горная сістэма]] паміж рэкамі КалымаКалымой і ЯнаЯнай ў Якуціі і Магаданскай вобласці, [[Хрыбет Чэрскага, Забайкалле|горны хрыбет]] у [[Забайкальскі край|Забайкаллі]], пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на [[Байкальскі хрыбет|Байкальскім хрыбце]] (самы высокі пункт — [[гара Чэрскага]]), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў [[рака Ангара|Ангары]], стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, [[Верхнядзвінск]]у i [[Вільня|Вільні]]. У в. Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, [[Беларускае геаграфічнае таварыства]] паставіла помнік — вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць [[Іркуцкае таварыства беларускай культуры]].
 
== Літаратура ==