Еўрапейскі Саюз: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zmiceru (размовы | уклад)
Дадаў інфармацыю ў раздзел Замежныя справы
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Zmiceru (размовы | уклад)
→‎Прававая сістэма: дададзены переклад па гэтай тэме з артыкулаў рускамоўнай вікіпедыі
Радок 185:
 
== Прававая сістэма ==
Асаблівасцю Еўрасаюза, якая адрознівае яго ад іншых міжнародных арганізацый, з'яўляецца наяўнасць уласнага права, якое непасрэдна рэгулюе адносіны не толькі дзяржаў-членаў, але і іх грамадзян і юрыдычных асоб.
 
Права ЕС складаецца з так званага першаснага, другаснага і троеснага (рашэнні [[Суд Еўрапейскага саюза|Суда Еўрапейскага саюза]]). Першаснае права - ўстаноўчыя дагаворы ЕС; дагаворы, якія ўносяць у іх змены (рэвізійныя дагаворы); дагаворы аб уступленні новых дзяржаў-членаў. Другаснае заканадаўства складаюць нарматыўныя акты, прынятыя інстытутамі ЕС у межах іх кампетэнцый. Гэта рэгламенты (англ. Regulations), дырэктывы, рашэнні, рэкамендацыі і заключэнні (англ. Opinions). Рашэнні [[Суд ЕС|Суда ЕС]] і іншых судовых органаў Саюза шырока выкарыстоўваюцца ў якасці прэцэдэнтнага права.
 
Права ЕС падпадзяляюць на інстытуцыйнае права (нормы, якія рэгламентуюць парадак стварэння і функцыянавання інстытутаў і органаў ЕС) і матэрыяльнае права (нормы, якія рэгулююць працэс рэалізацыі мэтаў ЕС). Матэрыяльнае права ЕС, як і права асобных краін, можна падпадзяліць на галіны: мытнае права ЕС, экалагічнае права ЕС, транспартнае права ЕС, падатковае права ЕС і інш. З улікам структуры ЕС ( «тры апоры») права ЕС падзяляецца таксама на права [[Еўрапейскія супольнасці|Еўрапейскіх супольнасцяў]], Шэнгенскае права і інш.
 
Асноўным дасягненнем права ЕС можна лічыць інстытут чатырох свабод: свабода перамяшчэння асоб, свабода руху капітала, свабода перамяшчэння тавараў і свабода прадастаўлення паслуг у дадзеных краінах.
 
=== Суадносіны права ЕС з нацыянальным правам дзяржаў ЕС ===
Суадносіны права ЕС з нацыянальным правам дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕС, будуецца на чатырох прынцыпах:
* Вяршэнства ў адносінах да нацыянальных сістэм права дзяржаў-членаў. Прынцып азначае, што ў выпадку калізіі нормы нацыянальнага права і права ЕС пераважную сілу мае апошняя.
* Прамое дзеянне. Пад ім разумеецца непасрэднае дзеянне і абавязковая дастасавальнасць норм права ЕС на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Саюза і адносна ўсіх суб'ектаў права.
* Інтэграванасць у нацыянальныя сістэмы права дзяржаў-членаў. Прынцып азначае, што ўсе нормы права ЕС аўтаматычна інтэгруюцца ў нацыянальныя прававыя сістэмы дзяржаў-членаў.
* Юрысдыкцыйная абароненасць. Пад гэтым разумеецца тое, што абавязак забеспячэння абароны норм права ЕС ускладаецца не толькі на судовыя органы Еўрапейскага саюза, але і на нацыянальныя судовыя органы дзяржаў-членаў.
 
== Замежныя справы ==
Паміж краінамі-членамі Еўрапейскага саюза назіраецца высокая ступень інтэграцыі, аднак пакуль яшчэ знешняя палітыка мае міждзяржаўны характар. Усе 28 краін-членаў у значнай ступені кантралююць свае міжнародныя адносіны. Аднак Саюз набывае ўсё большую палітычную вагу ў якасці адзінага палітычнага блока, і існуюць спробы аднагалосна выступаць па розных палітычных пытаннях.