Платон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 32:
Аўтар 34 філасофскіх дыялогаў (большасць з іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалогія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэнняў», якія ў антычнасці прыпісваліся Спеўсіпу. Найбольш вядомыя творы Платона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасці), «Эўтыфрон» (аб набожнасці), «Гіпій меншы» (аб хлусні і несправядлівасці), «Краціл» (аб мове), «Федон» (аб справядлівасці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалогія) і інш.
 
У філасофскай сістэме Платона вылучаны ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталогія, [[касмалогія]], [[гнасеалогія]], [[этыка]], эстэтыка. Першасным ён называў свет вечных, нязменных, самастойна існуючых сутнасцей — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасць пачуццёва ўспрымальнага свету; кожная рэч — вынік спалучэння ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуццёвы свет як нараджэнне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасць быцця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум ([[дэміург]]). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бессмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да смерці, складаюць сутнасць працэсу пазнання, а яго найбольш правільным метадам мыслення з'яўляецца [[дыялектыка]]. У аснове працэсу пазнання ляжыць любоў да ідэі — узыходжанне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сферы душ, а ад іх — у сферы чыстых ідэй («Федр», «Парменід», «Сафіст»).

У дыялогу «Тымей» Платон паспрабаваў тэрмiналагiчна акрэслiць i замацаваць адкрыты iм «трэцi род існага», апрача шматразова аналiзаваных iм двух iншых: таго, што спасцігаецца розумам («iдэяў»), i таго, што ўспрымаецца пачуццямi («рэчаў»). Гэтым «трэцiм родам» у Платона сталася χώρα – прастора-матэрыя, гадавальнiца i ўспрымальнiца ўсякага iснага. Дыскурсіўная няўлоўнасць прасторы была прычынай таго,
што ўяўленне аб ёй Платон здабываў шляхам «нейкага незаконнанароджанага разважання».

Паводле Платона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай — розум; сярэдняй — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай — захапленні і пачуццёвасць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасці — мудрасць, мужнасць, разважнасць і пакорлівасць; іх носьбітамі з'яўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадства: філосафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамеснікі. Лагічнае спалучэнне і раўнавага трох дабрачыннасцей дае пачатак чацвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасці — справядлівасці («Горгій», «Палітыка»).
 
Платон вылучаў тры асноўныя формы праўлення: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладаранне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладаранне нямногіх) — панаванне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладаранне ўсіх) — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрыем легітымнасці і адзінай крыніцай шчасця. На яго думку, умацаванню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сістэма адукацыі і выхавання грамадзян, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасцю на ўласную карысць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).