Павел Корчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
У траўні [[1921]] г., пасля вяртання з Дарагускага лагера для інтэрнаваных — у [[Горад Вільнюс|Вільні]], супрацоўнік беларускіх выданняў. Адзін з заснавальнікаў [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі]] (БРА) у [[1922]] г., у гэты ж час (да 1923 г.) з'яўляўся сябрам [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. Як сябра БРА кааптаваны ў склад Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). З [[1923]] года сябра [[КПЗБ]]. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ([[КПЗБ]]). Рэдактар газеты «[[Наш Сцяг]]», а пасля яе забароны газеты «[[Вольны Сцяг]]»{{Sfn|Слуцкі збройны чын|2006|с=337}}.
 
Улетку [[1924]] г., пасля ўдзелу ў {{нп4|Пяты кангрэс Камуністычнага інтэрнацыянала|V кангрэсе Камінтэрна|ru|Пятый конгресс Коммунистического интернационала}} ў [[Горад Масква|Маскве]], арыштаваны польскай дэфензівай ў [[Горад Стоўбцы|Стоўпцах]]. З дапамогай партызанаў вызвалены, збег у БССР, дзе працаваў у апараце КПЗБ і [[Камуністычная партыя Беларусі, 1918|КПБ]]{{Sfn|Слуцкі збройны чын|2006|с=337}}.
 
З жніўня [[1925]] г. зноў у Заходняй Беларусі, на падпольнай рабоце па лініі КПЗБ. У траўні 1928 г. арыштаваны ў [[Берлін]]е нямецкай паліцыяй як савецкі агент ды высланы ў [[СССР]]. У 1933 г. зноў на пэўны час вяртаецца ў Заходнюю Беларусь, дзе працуе на нелегальным становішчы як савецкі рэвідэнт у структурах [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай партыі Польшчы]] і КПЗБ{{Sfn|Слуцкі збройны чын|2006|с=337}}.