Румлёва (лесапарк): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лесапарк "Румлёва"''' — помнік садова-паркавага мастацтва, я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:45, 14 сакавіка 2017

Лесапарк "Румлёва" — помнік садова-паркавага мастацтва, які ўключае рысы як рэгулярнага, так і пейзажнага парку. Знаходзіцца на паўднева-усходняй ускраіне жылога мікрараёна Прынёманскі–2 у Гродна.

Паходжанне назвы

Па адной з версій назва парка паходзіць ад прозвішча аднаго з уладальнікаў - Якава Румеля. Па другой версіі паходзіць ад слова “рум” - прыстань на беразе ракі для падрыхтоўкі леса да сплаву.

Гісторыя

За час свайго існавання парк Румлёва зведаў шмат гаспадароў. У ХІХ ст. першым вядомым гаспадаром гэтых зямель быў памешчык, віцэ-маршалак гродзенскі, вядомы публіцыст і філосаф, масон Ігнацій Ляхніцкі. З 1825 па 1855 гг. гаспадаром Румлёва з’яўляўся Якаў Багдановіч Румель, землеўладальнік, грамадскі дзеяч, правізар, фармацэўт.

Маёнтак ад Я. Румеля пераходзіць у 1857 г. да Канстанціна Іванавіча Відацкага. Ён быў у шлюбе з Францыскай Вікенц'еўнай Паўлоўскай (1814-1878), маці знакамітай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. З 1878 па 1882 гг. у фальварка з'яўляецца новы гаспадар - генерал у адстаўцы, памешчык Сакольскага павету, неаднаразовы сябра Гродзенскага камітэта грамадскай апекі пры турмах, удзельнік з'езду міравых суддзяў у 1890 г. Аляксандр Карлавіч Васількоўскі.

З 1877 г. цікавасць да румлёўскіх земляў выказала камандаванне 26-й пяхотнай дывізіі. Летнія лагеры расійскіх войск былі побач з землямі маёнтка. Так тэрыторыя Румлёва стала месцам дыслакацыі войскаў.

Падчас Першай сусветнай вайны Гродна быў адной з моцных крэпасцей заходняй лініі абароны Расійскай імперыі, таму у Румлёва знаходзіліся артылерыйская батарэя рускіх войск. Абодва берагі Нёмана на той час сталі полем бою.

Падчас Другой сусветнай вайны лясны масіў быў цэнтрам вайсковых дзеянняў. У ім будуюцца палявыя абарончыя ўмацаванні, бліндажы, сховішчы, адбываюцца вучэнні. У пасляваенны час гісторыя Румлёва звязана з дзейнасццю дзіцячага лагеру адпачынку. Лагер належыў ваеннаму ведамству і функыянаваў да пачатку 90-х гг. ХХ ст.

Літаратура

  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А.Вашкевіч, А.Госцеў, В.Саяпін [і інш.]. Гродна-Вроцлаў, 2012. С. 267-268