Гейзерых: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
=== Вайна з Візантыяй за Афрыку ===
Каля 432 года на тэрыторыі, за якую ішла барацьба у [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], уступіла [[Візантыя|Усходняя Рымская Імперыя]] пад камандваннем [[Флавій Аспар|Флавія Аспара]], вайскавода [[Аланы|аланскага]] паходжання. Абодва бакі спустоваліспустошвалі багатыя правінцыі, але, відаць, пазбягалі рашаючайвырашальнай бітвы. За перыяд да 435 года вандалы і аланы захапілі значную частку рымскай Паўночнай Афрыкі. Мір быў падпісаны ў 435 годзе ў [[Гіпон-Рэгій|Гіпон-Рэгіі]]. Імперыя пасля перамоў надала вандалам і аланам статус федэратаў. Паколькі тэкст дамовы да нас не дайшоў, можна толькі меркаваць, што Гейзерых, у сваю чаргу, абавязаўся пастаўляць востра неабходны [[Апенінскі паўвостраў|Італіі]] [[аліўкавы алей]] і зерне, а таксама абараняць межы ад [[Берберы|бербераў]].
 
=== Бітва за панаванне ў Міжземным моры ===
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян ([[Праконсульская Афрыка]] і [[Бізацэны]]). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы [[Сіцылія|Сіцыліі]] і Паўднёвай Італіі. Кантынгент [[Войска Заходняй Рымскай імперыі|заходне-рымскіх войскаў]] і [[Візантыйскі флот|усходне-рымскі флот]], закліканы [[Валентыніян III|Валентыянам ІІІ]] на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў Сіцылію і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі Маўрытаніі, Нумідыйскую вобласць вакол Цытра і Ўсходнюю Трыпалітанію. Сіцылія некаторы час таксама належыла Рымскай Імперыі.
 
=== Узмацненне каралеўскай улады ===
У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі вандалы і аланы - акрамя маўраў у дапаможных атрадах.
 
=== Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства ===
{{main|Захоп Рыма вандаламі (455 год)}}
Калі ў Рыме быў забіты імператар Валентыян ІІІ, Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар Пятроній Максім выдаў за свайго сына дачку Валентыяна, Еўдоксію, якую яшчэ ў 446 годзе заручылі з Хунерыхам, сынам Гейзерыха. Гейзерых сам узначаліў флот і ў апошнія дні траўня 455 года высадзіўся ў вусці Тыбра. У Рыме пачалася паніка, у час якой быў забіты Пятроній Максім.
 
Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію.
{{зноскі}}